Бук лясны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др added Category:Дрэвы using HotCat
вікіфікацыя
Радок 535:
* З часоў кельцкіх вераванняў на зямлі старажытных [[саксы|саксаў]], якія даўжэй іншых прытрымліваліся [[Язычніцтва|паганскіх]] звычаяў, захаваўся звычай падчас свята вясны, які да цяперашняга часу зліўся з хрысціянскім святам [[Вялікдзень|Вялікадня]], запальваць агні на пагорках і гарах, а таксама рабіць паходні з маладых галінак бука. З імі ў руках здзяйснялі цэлыя працэсіі<ref>{{кніга|аўтар=Иванов К. А.|загаловак=Многоликое средневековье|выданне=2-е изд|месца=М.|выдавецтва=Алетейа|год=2001|старонак=425|серыя=Vita memoriae|isbn=5-89321-075-1}}</ref>.
* Бук у лесе ля вёскі {{нп5|Дамрэмі||ru|Домреми}} ў Францыі вядомы са старажытных часоў як аб’ект пакланення вясковых жыхароў, а таксама звязаны з імем [[Жанна д'Арк|Жанны д’Арк]]. Яго называлі «Дрэвам Дамы» ({{lang-fr|abre des Dames}} ад слова на дыялекце Латырынгіі abre={{lang-fr|arbre}} і {{lang-fr2|Dames}}), ці «Прыгажосцю мая» ({{lang-fr2|Le Beau Mai}}), у іншым перакладзе «Майскім дрэвам». На судовым працэсе Жанны д’Арк адзінаццаць сведак спасылаліся на гэта дрэва, як на жывога сведку<ref name="PGH"/>{{Стар.|54—55}}. Гл. {{нп5|Ключ і дрэва фей||ru|Ключ и дерево фей}}. Лес, у якім расло гэта дрэва, называлі «Лесам фей» ({{lang-fr2|les Fées}}), дзе «феі танчаць». Мяркуюць, што гэта лес Вярзі, дзе растуць скрыўленыя букі звілістай формы. Як вядома з легенд пра Жану д’Арк, пад раскідзістым букам незвычайнай прыгажосці ў дні сваёй маладосці ёй было бачанне, якое вызначыла ўвесь яе далейшы лёс.
* Незвычайны бук са скульптурай [[Ісус Хрыстос|Хрыста]], якая ўрасла ў яго («{{нп5|Бальцэр Хергат||de|Balzer Herrgott}}») з’яўляецца аб’ектам пакланення шматлікіх турыстаў і [[паломніцтва|паломнікаў]]. Гэта дрэва знаходзіцца ў [[Шварцвальд]]зе, паміж {{нп5|Зімансвальд|Зімансвальдам|ru|Зимонсвальд}} і {{нп5|Фуртванген, Шварцвальд|Фуртвангенам|ru|Фуртванген (Шварцвальд)}} і ўяўляе сабой «пашавы бук». Скульптура ўкрыжаванага Хрыста выканана з вапняка і знаходзіцца ў нішы, усярэдзіне нараста на ствале бука. Узрост самога дрэва дасягае, па розных ацэнках, ад 200 да 300 гадоў. Постаць Хрыста першапачаткова была выканана ў поўны рост, але без рук і без ног. У цяперашні час яна ўдалася ў дрэва так, што бачная адна галава. Гісторыі ўзнікнення гэтай скульптуры шматлікія і супярэчлівыя, з імі звязаныя розныя, часта фантастычныя, легенды. Па адной версіі, яе пакінулі на ўзгорку [[гугеноты]], уцекачы з Францыі, па іншай — [[раялісты]], уцекачы ў час [[Вялікая французская рэвалюцыя|Французскай рэвалюцыі]], па трэцяй — скульптуру схавалі ў лесе падчас вайны {{нп5|Манаства|манахі|ru|Монашество}}[[манах]]і. Такія ж супярэчлівыя версіі існуюць з нагоды знікнення ў скульптуры канечнасцяў. Адны сцвярджаюць, што канечнасці ёй адбіў у прыступе гневу ад няўдалага палявання паляўнічы, іншыя — канечнасці былі зламаныя свойскімі жывёламі, якія пасвіліся побач, калі скульптура ляжала на зямлі. Па яшчэ адной здагадцы, якая лічыцца найбольш праўдападобнай, у выніку сходу лавіны была пахавана вёска, а статуя пашкоджана, да букавага дрэва яе прымацавалі на мяжы стагоддзяў два чалядніка гадзіншчыка<ref>{{cite web|url=http://www.frsw.de/mythen.htm#Balzer%20Herrgott%20in%20Wildgutach|title=Zeitgeschichte des Balzer Herrgotts — Ausstellung|date=28-02-2008|work=frsw.de|publisher=Freilburg-Schwarzwald.de|accessdate=2011-02-04|lang=de|archiveurl=http://www.webcitation.org/65rHRdihU|archivedate=2012-03-02}}</ref><ref>{{cite web|url=http://www.baumwunder.de/informationen/balzer-herrgott.html|title=Balzer Herrgott|work=baumwunder.de|publisher=Baumwunder Balzer-Herrgott|accessdate=2011-02-04|lang=de|archiveurl=http://www.webcitation.org/65rHSAjK5|archivedate=2012-03-02}}</ref>. Вядома таксама, што ў Еўропе хрысціянскія лідары часта {{нп5|Пропаведзь|прапаведавалі|ru|Проповедь}} ля святых дрэў, усталёўвалі ля найбольш шанаваных дрэў [[алтар]]ы, а на дрэвах размяшчалі {{нп5|Распяцце, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва|распяцці|ru|Распятие (декоративно-прикладное искусство)}} і [[ікона|абразы]] [[Багародзіца|Дзевы Марыі]].
* У паганскія часы асаблівай павагай у розных еўрапейскіх народаў карысталіся букі з пурпурнай афарбоўкай лісця, якую звязвалі з абрадам [[ахвярапрынашэнне|ахвярапрынашэння]]. Пра гэта сведчаць знойдзеныя чарапы і шкуры жывёл<ref name="Buch-wäld">{{кніга|аўтар=Schirmbeck Georg, Dr. Vorher Wilhelm.|загаловак=Buchenwälder. Vielfältig. Einmalig. Nachhaltig|спасылка=http://www.dfwr.de/download/DFWR_Buchenwaelder_RGB.pdf|выдавецтва=DFWR|год=1992}}</ref>{{Стар.|45}}.
* Нямецкія легенды распавядаюць пра тое, што [[Робін Гуд]] са сваімі ляснымі разбойнікамі праходзіў праз букавы лес і на месцы забітых пяці братоў выраслі букі з пурпурным лісцем<ref name="Boston">{{артыкул|аўтар=Cornelia Hanna McMurtrie.|загаловак=The Beech in Boston|спасылка=http://arnoldia.arboretum.harvard.edu/pdf/articles/1125.pdf|выданне=Arnoldia. The magazine of the Arnold Arboretum|тып=часопіс|год=1982|volume=42, Number 1 — Winter 1982}}</ref>.