Алесь Адамовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
== Пра бацькоў ==
 
Бацька — Адамовіч Міхаіл Іосіфавіч 1902 года нараджэння, нарадзіўся ў в. [[Рачэнь|Рачэнь]] Слуцкага раёна. У 1923 годзе паступіў на медыцынскі факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]<ref name=":0">https://bsu.by/</ref>. У студэнцкія канікулы падпрацоўваў у Капыльскім Доме адпачынку. Будучы студэнтам, ажаніўся на Ганне Мітрафанаўне 1904 года нараджэння (нарадзілася ў В. Забалоцце Любанскага раёна).
 
Пасля заканчэння ВНУ Міхаіл Адамовіч быў накіраваны ў 1928 годзе на пастаянную працу ў пасёлак [[Глуша (пасёлак)|Глуша]] (Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць). Пераехаў туды разам з жонкай Ганнай і сынамі: Яўгенам 1924 года нараджэння (у будучыні - лекар) і Аляксандрам (будучым пісьменнікам). «А сапраўдная малая радзіма, дзе я ўваходзіў ва ўзрост і ў жыццё — рабочы пасёлак Глуша».
 
У 1930 годзе дзеда Алеся Адамовіча па матчынай лініі, Мітрафана Фаміча Тычына, «раскулачылі» і выслалі разам з жонкай і трыма дзецьмі (з сямі) у далёкую і халодную [[Якуція|Якуцію]]. Гэта адбілася на лёсе ўсіх астатніх дзяцей М. Ф. Тычыны. Маці Алеся Адамовіча ўлады без канца нагадвалі, што яна - «дачка кулака». Дзед Мітрафан застаўся навек у якуцкай зямлі, астатнія члены яго сям'і вярнуліся ў [[Беларусь|Беларусь]]. Водгук гэтых падзей сустракаецца ў многіх творах А. Адамовіча<ref>https://www.livelib.ru/author/180171/top-ales-adamovich</ref>.
 
Ганна Мітрафанаўна Адамовіч у 1935-1936 нав. г. скончыла Магілёўскую фармацэўтычную школу.
 
Міхаіл Іосіфавіч Адамовіч дамогся будаўніцтва бальніцы ў пасёлку Глуша, якой ён загадваў. «Радыус аўтарытэту сельскага лекара», па словах Алеся Адамовіча, заслужана ахопліваў не толькі пасёлак, але і ўсе наваколлі. Са студзеня 1940 года Бацька Алеся Адамовіча знаходзіўся на вайсковай службе. З першых дзён вайны ён - на фронце, быў тэрапеўтам 13-й арміі (камандуючы арміяй — Н. П. Пухаў), даслужыўся да [[Званні, чыны і рангі ў Рэспубліцы Беларусь|падпалкоўніка медыцынскай службы]].
 
== Біяграфія ==