Міксіны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
'''Міксіны''' (''Myxini'') — падклас пазваночных жывёл класа [[кругларотыя|кругларотых]].
 
Выдзяляецца 1 атрад (''Myxiniformes''), 1 сямейства (''Myxinidae''), 7 родаў, каля 6070 відаў.
 
Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх водах.
 
Даўжыня да 1 м. Цела вугрападобнае, голае, спінны плаўнік адсутнічае, хваставы плаўнік прасціраецца на частку спінной паверхні. Шкілет храстковы. Сківіцы адсутнічаюць, рот у выглядзе круглай адтуліны, абкружаны некалькімі мясістымі вусікамі. Зубы на языку. Шчэлепных адтулін ад 1 да 15 пар. Шматлікія поры слізістых залоз размяшчаюцца ўздоўж цела. Крывяносная сістэма незамкнёная. Сэрца 1 асноўнае і 3 дадатковыя. Вочы дэгенерыравалі.
 
Паразіты або драпежнікі. Выядаюць унутранасці і мышцы ў [[Рыбы|рыб]], угрызаюцца ў падаль ці ахвяру з дапамогай моцнага языка з рагавымі зубамі. Радзей кормяцца [[чарвякі|чарвямі]].
 
Здольныя завязвацца ў вузел, каб вызваліцца ад слізі, пазбегнуць злову, ці адарваць кавалак ежы.
Адкладваюць 20-30 яец. Развіццё без ператварэння.
 
Яечнікі і семеннякі маюцца ў адной і той жа асобіны, але функцыянуе толькі адзін тып ганад. Адкладваюць 20-30 яец, багатых жаўтком. Развіццё без ператварэння.
 
== Літаратура ==