Карней Іванавіч Чукоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, шаблон
Zemant (размовы | уклад)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 75:
 
== Адносіны з савецкай уладай ==
Напэўна, сярод савецкіх пісьменнікаў не было тых, хто быў згодны з усім, што рабілася ў краіне і ў савецкай літаратуры. Аднак не многія мелі мужнасць публічна выказаць сваю незадаволенасць. Некаторыя сучасныя даследчыкі творчасці К. Чукоўскага лічаць, што ён ненавідзеў савецкую ўладу<ref name="aif.by"/>. Аднак, на прыкладзе кнігі «Ад двух да пяці» можна заўважыць, што гэта было не зусім так. У гэтым творы аўтар вядзе палеміку з прыхільнікамі класавага падыходу ў літаратуры і прыводзіць доказы карыснага ўплыву [[казка|казак]] на ўраўнаважанае развіццё асобы дзіцяці. Але з другога боку ён піша і пра дрэнны ўплыў [[пурытане|пурытанскага]] рэлігійнага выхавання дзяцей у Англіі Новага часу, а таксама ўхваляе антырэлігійны светапогляд савецкіх дзяцей (на падставе такіх дзіцячых фраз: «бабуля, а чаму ў цябе над іконай стоп-сігнал свеціць?»)<ref>[http://www.chukfamily.ru/Kornei/Prosa/Ot2do5/Ot2do5.htm К. И. Чуковский. От двух до пяти]</ref>
 
З аднаго боку Чукоўскі пісаў адрачэнне ад казак у 1929 г., калі савецкія чыноўнікі ад літаратуры зацкавалі яго за ягоную творчасць<ref>[http://www.rp-net.ru/book/OurAutors/chukovskiy/ Чукоўскі К. І.]</ref>, з другога боку ён, ужо прызнаны ў Савецкім саюзе і за яго межамі пісьменнік, маючы розныя ўзнагароды ад савецкай улады, у 1966 годзе падпісаў ліст 25-ці дзеячаў культуры і навук генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна<ref>[http://www.ihst.ru/projects/sohist/document/letters/antistalin.htm Письма деятелей науки и культуры против реабилитации Сталина]</ref> і сябраваў з [[дысідэнт]]амі. Усе гэтыя факты падводзяць да высновы, што Чукоўскі не быў крывадушнікам у тым, аб чым пісаў. Ён як і большасць іншых пісьменнікаў СССР згаджаўся з аднымі з’явамі савецкай рэчаіснасці і не мог прымірыцца з іншымі. Таксама трэба памятаць, што яго творчасць была апалітычнай<ref>Існуе думка, што галоўны герой «Тараканішча» быў вобразам Сталіна, але гэта вершаванае апавяданне было выдадзена ў 1923 г., калі яшчэ ішла барацьба за ўладу паміж Сталінам, Троцкім і іншымі партыйнымі лідарамі. Сітуацыя, калі «пакарыліся зверы вусатаму», адлюстроўвае шырокі спектр магчымых жыццёвых сюжэтаў: адносіны насельніцтва краіны з уладаром-дыктатарам, адносіны працоўнага калектыву з шэфам-тыранам, сямейная тыранія і інш.</ref> і таму ў яго працах не часта можна сустрэць тое, што можна трактаваць як прасавецкае, так і антысавецкае.