Трактар (стадыён, Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
<!-- Планую скончыць рэдагаванне артыкула 25 жніўня -->
{{Стадыён
|назва = «Трактар»
Радок 13 ⟶ 12:
}}
 
'''«Трактар»''' — футбольны стадыён у [[Мінск]]у, [[Беларусь]]. З’яўляецца рэзервовай арэнай для футбольнага клуба [[ФК Дынама Мінск|«Дынама» (Мінск)]], які выступае ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць стадыёна складае 17 600 месцаў. __NOTOC__
 
== Гісторыя ==
Радок 22 ⟶ 21:
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Новая рэканструкцыя спартыўнага аб’екта пачалася ў 1997 годзе і скончылася ў маі 2000, калі арэна набыла сучасны выгляд. Былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, замест земляных трыбун узведзены жалезабетонныя, падтрыбунныя памяшканні сталі адпавядаць еўрапейскім стандартам. Газон на стадыёне натуральны, усталявана электроннае табло. Памеры поля 105×68 метраў. Падагрэў і асвятленне поля адсутнічаюць.
 
29 мая 2011 года на стадыёне адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2010/2011|Кубка Беларусі 2010/2011]], у якім футбольны клуб [[ФК Гомель|«Гомель»]] перамог гродзенскі [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]]. З 2013 па 2019 спартыўная арэна з’яўлялася хатняй для мінскага [[ФК Дынама Мінск|«Дынама»]]. У студзені 2019 года побач з «Трактарам» пачалася падрыхтоўка тэрыторыі да будаўніцтва [[Нацыянальны футбольны стадыён|Нацыянальнага футбольнага стадыёна]] Беларусі. У сувязі з гэтым разглядаецца пытанне аб чарговай рэканструкцыі састарэлага спартыўнага аб’екта.
У [[2007]]—[[2010]] гадах літоўскі бізнесмен [[Уладзімір Раманаў]], які валодаў футбольным холдынгам, куды ўваходзілі мінскі [[ФК Партызан Мінск|«Партызан»]], [[ФК Каўнас|«Каўнас»]] і шатландскі [[ФК Хартс Эдынбург|«Хартс»]], быў гатовы пабудаваць у Заводскім раёне сталіцы, у ваколіцах стадыёна «Трактар», спарткомплекс з крытым футбольным стадыёнам, гэты праект ацэньваўся ў 250 млн долараў, і акрамя стадыёна паводле планаў павінен быў уключаць два атэлі, гандлёва-забаўляльны цэнтр і шэраг офісных пабудоў. Пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў прэзідэнта Беларусі. Аднак гэтая задумка не была здзейснена, клуб [[ФК Партызан Мінск|«Партызан»]] быў расфарміраваны, а кантракт на будаўніцтва комплексу скасаваны па нявызначыных чынніках.
 
З [[2013]] года хатнія матчы на стадыёне праводзіць клуб [[ФК Дынама Мінск|«Дынама»]]. [[13 жніўня]] [[2014]] года матч мінскага «Дынама» і барысаўскага [[ФК БАТЭ|БАТЭ]], якія перад стартам гульні займалі першае і другое месца адпаведна, здолеў сабраць 7 150 гледачоў, што стала 4-м паказчыкам у наведвальнасці чэмпіянату Беларусі [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014|сезону 2014]] на той момант.
 
З 2019 года побач з «Трактарам» будуецца [[Нацыянальны футбольны стадыён]].
 
== Заўвагі ==