Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
 
Мітрапаліт [[Ізяслаў (Бруцкі)]] памёр 27 лістапада 2007 года. [[11 мая]] [[2008]] года епіскапам быў абраны [[архімандрыт]] [[Святаслаў (Логін)]]. Абрад хіратоніі быў выкананы архіепіскапам Уманскім і Дэтройцкім Аляксандрам, епіскапам Барыспальскім Пасіем ды епіскапам Х'юстанскім і Тэхаскім Макарыюсам пры дапамозе святарства і пры ўдзеле вялікай колькасці вернікаў з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Канады<ref>[http://www.belaoc.org/art.php?art=224&cat=7&lang=be Хіратонія архімандрыта Святаслава ў епіскапа БАПЦ] // Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. [[11 мая]] [[2008]]</ref>. Варта адзначыць, што менавіта Вячаслаў Логін вёў Царкоўны Сабор у жніўні 2003 года, калі было абвешчана аб спыненні спрэчак унутры царквы<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=17067 Хіратанізаваны новы епіскап БАПЦ]// Наша Ніва. [[11 мая|12 мая]] [[2008]]</ref>.
 
У 1994 годзе пачаліся багаслужбы ў мінскім прыходзе святой Еўфрасінні Полацкай, які спачтку належаў да непрызнанай «Беларускай народнай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на Бацькаўшчыне». Пазней прыход разам са святаром Леанідам Акаловічам перайшоў у юрысдыкцыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
29 траўня 2019 года ў Мінску адбыўся суд над святарамі БАПЦ айцом Леанідам (Акаловічам) і ераманахам Вікенціем (Кавальковым). Ім інкрыміявалася «арганiзацыя масавага палiтычнага дзеяння», пры гэтым яны нібыта наўмысна і дзёрзка парушалi грамадзянскi супакой i беларускае заканадаўства. Падставай для ўладаў былі малебен на плошчы Свабоды ля Свята-Духава сабора пасля «крыжалому» ў Курапатах і непасрэдна ў саміх [[Курапаты|Курапатах]], а таксама малебен на [[Вайсковыя могілкі (Мінск)|Вайсковых могілках]] у гадавіну завяршэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Па выніках суду святарам не былі прызначаны штрафы ці пазбаўленне волі<ref>[http://www.belapc.org/naviny---galounaa/cudnadsvataramibapcubelarusi belapc.org]</ref>.
 
== Іншыя арганізацыі ==