Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Іншыя арганізацыі: падзеі атрымалі асвятленне ў іншых месцах
Радок 83:
У 1994 годзе пачаліся багаслужбы ў мінскім прыходзе святой Еўфрасінні Полацкай, які спачтку належаў да непрызнанай «Беларускай народнай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на Бацькаўшчыне». Пазней прыход разам са святаром Леанідам (Акаловічам) перайшоў у юрысдыкцыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
29 траўня 2019 года ў Мінску адбыўся суд над святарамі БАПЦ айцом Леанідам (Акаловічам) і ераманахам Вікенціем (Кавальковым). Ім інкрыміявалася «арганiзацыя масавага палiтычнага дзеяння», пры гэтым яны нібыта наўмысна і дзёрзка парушалi грамадзянскi супакой i беларускае заканадаўства. Падставай для ўладаў былі малебен на плошчы Свабоды ля Свята-Духава сабора пасля «крыжалому» ў Курапатах і непасрэдна ў саміх [[Курапаты|Курапатах]], а таксама малебен на [[Вайсковыя могілкі (Мінск)|Вайсковых могілках]] у гадавіну завяршэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Па выніках суду святарам не былі прызначаны штрафы ці пазбаўленне волі<ref>[http://www.belapc.org/naviny---galounaa/cudnadsvataramibapcubelarusi belapc.org]</ref>.
 
== Іншыя арганізацыі ==
 
* У [[2001]] годзе з РПЦ выйшаў святар Іван Спасюк і аб'явіў сябе выконваючым абавязкі кіраўніка БАПЦ у Беларусі (ніхто з іншых БАПЦ і Б(Н)АПЦ яго не прызнаў). Ён перайменаваў сваю арганізацыю ў Беларускую народную царкву, а затым выехаў у ЗША, дзе далучыўся да царквы пад кіраўніцтвам А. Салагуба<ref name="hierarchy.religare.ru">http://www.hierarchy.religare.ru/h-orthod-baoc.html</ref>.
* У [[1994]] годзе была заснаваная Беларуская Народная Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БНАПЦ). Узначалілі яе епіскап Пётр Гушча і святар Леанід Акаловіч. Гэтую царкву не прызналі ні БАПЦ, ні ўкраінскія аўтакефалісты. Пётр Гушча ў [[1994]] годзе стаў епіскапам БНАПЦ. Званне епіскапа атрымаў у арганізацыі «[[Сусветны Амерыканскі Патрыярхат]]», якой кіруе архіепіскап [[Юрый (Рыжы)]]; у гэтай жа арганізацыі атрымаў сан святара Акаловіч, а потым сан епіскапа Іван Спасюк. Дзейнасць гэтай структуры была непрацяглай, частка яе праз некаторы час далучыліся да БАПЦ.
 
== Прадстаяцелі ==