Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73:
Пасля смерці мітрапаліта Мікалая ([[2003]]) Ізяслаў далучыў да сваёй юрысдыкцыі большую частку яго прыходаў. У жніўні 2003 на Царкоўным Саборы ў [[Хайленд-Парк]]у (ЗША) фармальна завершана аб’яднанне двух галін БАПЦ.
 
Але яшчэ раней новым старшынёй БАПЦ аб'явіў сабе Аляксандр Салагуб (былы супрацоўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ), якога раней Мікалай прыняў у сваю БАПЦ, а праз некалькі месяцаў адлучыў ад яе. Аляксандр (які рашэнне Мікалая не прызнаў) разам з сербскім епіскапам Дамаскінам, што знаходзіўся на пакоі, узвялі ў сан епіскапа БАПЦ серба Ёвана Пурыча, які пасля смерці Мікалая аб'явіў сябе мітрапалітам, а Пурыча кіраўніком справамі БАПЦ{{крыніца?}}. У гэты час да групы Салагуба далучаецца былы святар РПЦ Іван (Спасюк), яны разам з Пурычам скінулі Салагуба (які не прызнаў і гэта рашэнне).
 
У [[2004]] годзе ў БАПЦ Ізяслава ў сувязі з цяжкай хваробай апошняга вікарным епіскапам Баранавіцкім і Бруклінскім і выконваючым абавязкі кіраўніка БАПЦ быў прызначаны [[Васіль (Касцюк)]], які перайшоў у БАПЦ з РПЦ. Але царкоўны савет і яго прыхільнікі заблакіравалі будынак [[Сабор Святога Кірылы Тураўскага|царквы Кірылы Тураўскага]] і не пусцілі туды Васіля. Праз некалькі месяцаў Васіль вярнуўся ў Беларусь, наклаўшы анафему на шэраг членаў царкоўнага савета. У Беларусі ён некаторы час называў сабе законным кіраўніком БАПЦ, а затым аб'явіў аб стварэнні новой юрысдыкцыі «Беларускі грэка-праваслаўны рух», куды мелі ўвайсці праваслаўныя абшчыны, якія не падтрымлівалі аўтакефалію, але і не хацелі наведваць храмы Маскоўскага Патрыярхата.