Вера Вярба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
|тыраж =
}}</ref>.
 
Вера Вярба – вядомая беларуская паэтэса, [[Перакладчык|перакладчыца]]. Яна стала адной з яркіх прадстаўніц плеяды жанчын-паэтэс (разам з Е. Лось, Я. Янішчыц, Н. Мацяш, Т. Бондар, Р. Баравіковай, Г. Каржанеўскай і інш.), якія сваёй творчасцю аздобілі і ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
 
Сапраўднае імя - Гертруда Сакалова. Нарадзілася 14 студзеня 1942 года ў вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёна ў сям'і служачых. Бацька, Пётр Андрэевіч Маркаў, загінуў у 1941 пад Смаленскам. Маці, Надзея Васілеўна Казлоўская, працавала інжынерам у [[Горад Мінск|Мінску]]. У 1958 В. Вярба скончыла сярэднюю школу ў Мінску і паступіла на [[Філалагічны факультэт БДУ|філалагічны факультэт]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]], які скончыла ў 1964. ПрацавалаПасля пазаштатныматрымання карэспандэнтамдыплома часопісапа-за «штата піша ў [[Маладосць» (1964—1969часопіс),|часопіс «Маладосць»]] і ўладкоўваецца старшым інспектарам аддзела прапаганды літаратуры Упраўленняупраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМСавета Міністраў БССР па друку. (1969—1971)Сур'ёзная пасаду і вымушае ўзяць псеўданім. 3 1972 — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела пісем і інфармацыі рэдакцыі газеты «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]», з 1977 пазаштатны карэспандэнт часопіса «[[Алеся (1924)|Работніца і сялянка]]», з 1980 — у часопісе «Беларусь». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1964 г., выбіралася членам бюро секцыі паэзіі СП БССР; жыла ў Мінску. У яе ёсць сын{{крыніца?}}.
 
== Псеўданiм ==
 
Гертруда Сакалова. Аўтарка, якая сваім творчым псеўданімам абрала лірычнае спалучэнне Вера Вярба.
 
[[Вера Захараўна Харужая|Вера Харужая]] стала для паэтэсы ідэалам, пуцяводнай зоркай: «Я іду па слядах тваіх // за справядлівасцю і мужнасцю, // За высокай гордасцю і дружнасцю. // Кожны крок мой – на белай паперы, // Я дайду да цябе, мая Вера!». Відавочна, што менавіта гэта гераіня паўплывала на выбар псеўданіма паэтэсы.
 
Другой часткай псеўданіма стала назва дрэва. У беларускім [[Фальклор|фальклоры]] вярба з’яўляецца сімвалам смутку, плачу. Як зазначае [[Іван Аляксеевіч Чарота|І. Чарота]], «усходнеславянскія супольныя прынцыпы паэтызацыі вярбы на першы план ставяць лірычныя, часцей за ўсё любоўныя тэмы, у якіх дрэва ўвасабляе тугу». Паэтэса ўспрымае дрэвы, як блізкія істоты, яны падобныя да людзей: «Затужылі вербы над вірамі. // ...Але нельга вербам адарвацца // Ад радзімы, ад сваіх віроў». У творчасці паэтэсы сімволіка гэтага дрэва прадвызначыла яркія адметнасці яе лірычнага слова – сувязь з роднымі каранямі, народна-песенную аснову і самотна-шчымлівы, пяшчотны настрой.
 
== Творчасць ==
Дэбютавала ў 1958<ref name="БС"/> З гэтага ж года пачалі публікавацца яе вершы ў друку (у часопісах [[Вясёлка (часопіс)|«Вясёлка»]], [[Бярозка (часопіс)|«Бярозка»]], [[Маладосць (часопіс)|«Маладосць»]], [[Полымя (часопіс)|«Полымя»]] і інш.). Беларускі паэт [[Мікола Якаўлевіч Аўрамчык|Мікола Аўрамчык]] з цікавасцю згадвае, як васьмікласніцай Вера Вярба прыйшла са сваімі вершамі ў рэдакцыю часопіса «Маладосць»: «Яна вельмі смелы чалавек была і вельмі своеасаблівы чалавек. Магла і жартаваць, і кпіць з хлопцаў з нашых з усіх, з паэтаў – тым больш. Вельмі дзёрзка трымалася, вельмі своеасабліва. Я нікога не магу параўнаць з ёй, нікога з тых паэтаў, якія амаль за сорак год маёй кансультацыі паэзіі прыходзілі да мяне. Яна своеасаблівая і, канечне, паэтэса ад Бога. Тут нічога не скажаш».
Дэбютавала ў 1958<ref name="БС"/> вершамі ў рэспубліканскіх часопісах («[[Полымя (1922)|Полымя]]», «[[Вясёлка, часопіс|Вясёлка]]», «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967), «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Альфа» (1978), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўна» (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Пралеска» (1968). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1987-м — кніжка выбранай паэзіі «Белыя пісьмы», у 1995-м — «Апошні верасень».
 
Ужо ў 1962 г. была выдадзена першая кніга паэтэсы «Вочы вясны», якая была высока ацэнена крытыкамі. У 1964 г. В. Вярба была прынята ў Саюз пісьменнікаў БССР. Адзін з вершаў – «Ручнікі» – з першага зборніка спадабаўся выкладчыку Полацкага педагагінага вучылішча Мікалаю Пятрэнка, ён напісаў на гэтыя словы песню. «Ручнікі» пасля выканання самадзейным дуэтам з Лёзна – Тамарай Дзядковай і Валянцінай Альхоўскай – на рэспубліканскім конкурсе мастацкай самадзейнасці сталі вядомай песняй, якая пазней увайшла ў рэпертуар [[Песняры|«Песняроў»]] і зрабіла маладую аўтарку папулярнай на ўсю краіну.
 
Вера Вярба выклікала захапленне. [[Генадзь Мікалаевіч Бураўкін|Генадзь Бураўкін]] прыгадваў: «Я памятаю прыход Веры Вярбы ў нашу паэзію. Не заўважыць гэтага прыходу нельга было, бо Вера была трапяткой, тоненькай, прыгожай, і вершы яе адразу ж былі непадобныя да іншых. Акрамя відавочнага таленту, у іх была жаноцкасць, тая жаноцкасць, якой вельмі і вельмі не хапала беларускай паэзіі навогул і, у прыватнасці, творчасці паэтак. Яна стала вельмі хутка вядомай…». Сапраўды, з першага зборніка ў творах паэтэсы прагучала выразная жаноцкасць, эмацыянальнасць, была відавочнай перавага інтымнай лірыкі. Многія рэцэнзенты ([[Варлен Леанідавіч Бечык|В. Бечык]], [[Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў|А. Куляшоў]], [[Вячаслаў Пятровіч Рагойша|В. Рагойша]], [[Алесь Яскевіч|А. Яскевіч]] і інш.) адзначылі адметнае лірыка-непасрэднае самавыяўленне паэтэсы, яе «свежы голас». [[Алег Антонавіч Лойка|А. Лойка]], напрыклад, вылучыў як самыя «цікавыя» творы з першага зборніка паэтэсы – «напісаныя ў інтанацыях і рытмах народнай песні – «У апошні », «У мяне каханне...»
 
Стаўшы вядомай у дваццацігадовым узросце, Вера Вярба на далейшым творчым шляху сустрэла цяжкія выпрабаванні: за шэрагам захапляльных рэцэнзій пайшлі разгромныя. У 1965 г. В. Вярба падрыхтавала другі свой зборнік «Снежань», але чытач яго так і не ўбачыў. У рэцэнзіі на гэту нявыдадзеную кнігу [[Сяргей Іванавіч Грахоўскі|С. Грахоўскі]] пісаў: «Чытаючы многія вершы, пераконваешся, што В. Вярба піша так, як пішацца, мала клапоцячыся аб тым, што яна скажа людзям… Ствараецца ўражанне, што ў кніжку ўключаны першыя варыянты, а часам чарнавікі, непрадуманыя, неадшліфаваныя, напісаныя паспешліва і абыякава…». Рэцэнзент Я. Мазалькоў адзначыў паэзію В. Вярбы як «шчырую гарачую лірыку», а саму аўтарку «як несумненна адораную паэтэсу, для якой характэрны пошукі яркай своеасаблівай формы, імкненне упрыгожыць верш унутранымі [[Рытміка (літаратура)|рытмамі]], [[Асананс|асанансамі]], маляўнічымі і незвычайнымі вобразамі», але зусім не зразумеў і раскрытыкаваў верш «Як надаелі размовы аб модзе…»: «Канечне, недарэчна лічыць «злачынствам» падмаляваныя па-моднаму вусны і нават размаляваныя вейкі. Але таксама недарэчна лічыць кароткія сукенкі і адкрытыя каленкі прыкметай якіх-небудзь асобых вартасцяў маладых людзей, якія не жадаюць адставаць ад моды!»
 
Адказам на крытыку гучаць радкі з верша В. Вярбы: «За што вы толькі не судзілі – // А я па-свойму ўсё раблю. // На зайздрасць вам мяне любілі, // І я на зайздрасць вам – люблю. // Пакінулі свой след капытны // На маладой маёй душы, // Мой вобраз юны абабіты, // Як слуп аб’яўны ля шашы <…> І некаму мне крыўду скласці, // І некалі прыняць дакор. // Жыву і прычакаю шчасця // Усім чарцям наперакор».
 
Толькі значна пазней, у 1982 г. дапытлівая літаратуразнаўца [[Тамара Канстанцінаўна Чабан|Т. Чабан]] у даследаванні «Крылы рамантыкі: рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» змагла максімальна наблізіцца да раскрыцця таямніцы таленту В. Вярбы. Аналізуючы творчасць беларускіх паэтаў-рамантыкаў, яна вылучае ў гэтай сувязі паэзію В. Вярбы. Канешне, рамантычнасць і жаноцкасць – паняцці не ідэнтычныя, але ў асобнай канатацыі суадносныя. Даследчыца, спалучаючы рамантычныя тэндэнцыі з фальклорнай традыцыяй, акцэнтуе ўвагу на эмацыянальнасці стылю паэтэсы: «Класічныя» рамантыкі, раскрываючы ўнутраны свет чалавека, асаблівую ўвагу звярталі на эмацыянальны бок яго жыцця – «жыццё сэрца» (Бялінскі)». Характарызуючы лірыку паэтэсы, Т. Чабан адзначае «эмацыянальны пачатак», адвяргаючы «прагматызм, рацыяналізм». Лірычнай гераіні В. Вярбы ўласціва «жаноцкая (звярніце ўвагу – жаноцкая, а не жаночая – І. Ш.) кволасць, пяшчота да ўсяго жывога, душэўная ранімасць». У працы Т. Чабан, акрамя пералічаных рыс жаноцкасці, характэрных для паэзіі В. Вярбы, выяўляюцца прыклады змяншэння лагічна-рэчыўнага пачатку: «гранічна эмацыянальныя, суб’ектыўныя, неадназначныя эпітэты («засмучаныя далi», «строгі маладзік», «позні кароль», «перабалелы дзень» і г. д.), непрадбачаныя, ірацыянальныя параўнанні («рух ласкавых рук – як міг і недарэчнасць»), катахрэза – непаслядоўнасць у развіцці паэтычнага вобраза». Усё гэта дае магчымасць пры дапамозе «недагавораных» слоў і сімвалічных вобразаў звяртацца да чытача, «мінуючы логіку».
 
У гэтым ракурсе важным акцэнтам з’ўляецца актуалізацыя пытання ўзроставай мяжы. Сапраўды, цяжка аспрэчыць факт асаблівай балючасці гэтай тэмы для жанчыны, і таму неаднаразова гэтая тэма пульсуе ў многіх творах В. Вярбы: «Як гэта цяжка быць дарослай, // Як гэта цяжка быць жанчынай <…> А потым старасць, потым восень, // Хаваеш першыя маршчыны».
 
Яшчэ адной яркай адметнасцю жаноцкасці ў творчасці В. Вярбы стала тэма мацярынства. Невыпадкова трэцяя яе кніга – зборнік вершаў для дзяцей «Пралеска» (1968). Яшчэ ў васямнаццацігадовым узросце паэтэса ўсведамляла як найвышэйшае шчасце для жанчыны – быць маці: «Як найшчаслівейшая жанчына, // Дзіця падносіш да грудзей. // На твары свецяцца маршчыны, // І вочы сталі маладзей» (1960); кранае сваёй пяшчотай верш з першай кнігі паэтэсы – «Дачцэ, якой яшчэ няма» (1960).
 
ДэбютавалаРэалізаваўшы ўсябе 1958<refяк name="БС"/> вершамі ў рэспубліканскіх часопісах («[[Полымя (1922)|Полымя]]»жанчына-маці, «[[Вясёлка,паэтэса часопіс|Вясёлка]]»,адзін «Работніцаза і сялянка»). Аўтар зборнікаў паэзіідругім «Вочы вяснынараджала» (1962),кнігі «Белыя пісьмы» (1967),вершаў: «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Альфа» (1978), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўна» (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Пралеска» (1968). У 1976  г. выйшла «Выбранае», у 1987-м — кніжка выбранай паэзіі «Белыя пісьмы», у 1995-м — «Апошні верасень».
 
Ваенная тэма прадстаўлена ў паэзіі Веры Вярбы таксама і праз асэнсаванне гераічнага вобразу сваёй зямлячкі Веры Харужай, якой яна прысвячае некалькі твораў («Веры Харужай», «Харужай», «Вера», асобны раздзел з паэмы «Каліна» – «Прыпяць» і інш.). Да паэтычнага твору «Вера» аўтар складае аб’ёмную прадмову ў прозе, дзе ўспамінае сюжэты, якія яна прачытала, разбіраючы архіўныя дакументы, акрамя таго ў гэтай прадмове – асновы канцэпцыі асэнсавання гэтай трагедыі ўсімі беларускімі паэтамі пасляваеннага пакалення: «Для майго пакалення вайна – гісторыя. <...> І вайна паўстала перада мной болем і гневам цэлага народа. <...> Яны загінулі, верачы ў справядлівасць, уславіўшы Беларусь. Іх смерць – не толькі помнік гераізму, яна дакор нам, жывым. Яе нельга забыць, усклаўшы на магілу вянок з кветак. І калі народ стварае гісторыю, ён павінен яе ведаць».
 
Для Веры Вярбы ўласціва нацыянальная адметнасць, якая выяўляецца ў выбары тэм, праблем, у своеасаблівым поглядзе на розныя бакі жыцця, нарэшце ў нацыянальным моўным каларыце. Для большасці яе твораў характэрны пранікнёны лірызм, эмацыянальнасць, чуласць да ўсяго навакольнага ў свеце, абвостранае пачуццё прыгожага. Нацыянальна-эстэтычная сутнасць яе паэзіі сведчыць пра адметную ментальнасць і мастацкую эстэтыку. Паэтычнае слова цесна звязана з моўным каларытам, і пры перакладзе на іншыя мовы твор нярэдка страчвае свой сэнс. Эстэтычныя карані яе паэзіі – у беларускай песеннай прасодыі. Моўная плынь яе твораў успрымаецца як музыка душы. Нездарма на яе вершы напісалі музыку кампазітары М. Пятрэнка, I. Барсукоў, Л. Свердзель
 
В. Вярба заўсёды з трапяткой павагай адносілася да справы свайго жыцця – паэзіі, узвышаючы той адрэзак часу, калі нараджаецца верш, уздымаючы паэта да экзістэнцыяльнага «творцы часу», пра гэта яна піша з упэўненасцю: «Я веру, што жыццё прадбачыць // І прадчувае лёс паэт...» І гэта не проста жаночая інтуіцыя, а паэтычны прагнастыцызм, заснаваны на глыбокім разуменні чалавека, жыцця і часу з пазіцый вечнага і вечнасці. У В. Вярбы «...кожны верш мой, нават слова – // Мой час, мой дзень, мой боль і хлеб». Вера Вярба не аставіла аўтабіяграфіі, яна «знікла» са старонак «свецкіх хронік» і перастала пісаць вершы яшчэ задоўга да таго, як пайшла з жыцця. Магчыма, ёй хацелася застацца ў памяці нашчадкаў вечна маладой і прыгожай. Яна аставіла для сваіх чытачоў наказ: «Дык будзьце ж у строгай важнасці // Да шчырасці ласкавей. // Чакайце, чытайце ўважліва, // Як пісьмы, вершы мае».
 
Лірычная творчасць Веры Вярбы – гэта высокамастацкі феномен, тайну якога даследчыкам паэзіі неабходна паспрабаваць раскрыць.
 
Пра значнасць беларускай паэзіі Веры Вярбы ў культурнай прасторы сведчаць пераклады яе твораў на іншыя мовы свету як блізкага, так і далёкага замежжа: на балгарскую, польскую, чэшскую, рускую, украінскую, латышскую, грузінскую, узбекскую і іншыя мовы свету.
Верш «Ручнікі», пакладзены на музыку [[Мікалай Макаравіч Пятрэнка|М. Пятрэнкам]], стаў папулярнай песняй (апроч гэтага, песні на вершы паэтэсы напісалі [[I. Барсукоў]], [[Л. Свердзель]])<ref name="БС"/>. Творы В. Вярбы перакладаліся на [[руская мова|рускую]] і іншыя мовы. В. Вярба пераклала на беларускую мову «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» {{нп3|Рувім Ісаевіч Фраерман|Р. Фраермана|ru|Фраерман, Рувим Исаевич}} (1975).
 
Першая ж кніга В. Вярбы «Вочы вясны» выклікала добрыя ўражанні, звярнула ўвагу крытыкі. Адзначалася, што некаторыя вершы з гэтай кнігі сталі набыткам беларускай паэзіі. Творы В. Вярбы друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», у газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. Паэзія В. Вярбы — лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне. Асноўныя матывы — услаўленне маладосці, кахання, мацярынства, роздум над гісторыяй роднага краю і праблемамі сучаснасці<ref name="БС"/>. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю і разам з тым часам у іх адчуваецца разгубленасць перад бытавымі няўвязкамі, разуменне складанасці жаночага лёсу, нялёгкасці жыццёвых выпрабаванняў. Яна па-свойму пераасэнсоўвае вобразы і матывы вуснай народнай творчасці.
 
{{зноскі}}