Беларуская літаратура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 85:
Шырэюць далягляды паэзіі 1960-70-х г., павышаецца яе філасофска-інтэлектуальны ўзровень, багацее духоўны свет лірычнага героя. У філасофскім роздуме, узмацненні інтэлекгуальнага пачатку, у драматычным успрыманні надзённых праблем экалагічных, маральна-этычных выяўляецца паглыбленае ўспрымайне рэчаіснасці. Сведчаннем з'яўляюцца «Новая кніга» (1964) [[А. Куляшоў|А. Куляшова]], «Пры святле маланак» (1966) [[Пімен Панчанка|П. Панчанкі]], «Твае далоні» (1967) [[А. Пысін]]а, «Мой хлеб надзённы» (1962) і «Глыток вады» (1964) [[М. Танк]]а і інш. Проза гэтага часу ўзбагачаецца гуманістычнай канцэпцыяй бачання свету, поўніцца трывогай за лёс чалавецтва, летапіс суровай ваен. рэальнасці дапаўняецца новымі старонкамі. У прозе В. Быкава вайна павернута сваімі трагічнымі, жорсткімі бесчалавечнымі бакамі, далёкімі ад параднай лакіроўкі (аповесці «Трэцяя ракета», 1962, «Альпійская балада», 1964, «Мёртвым не баліць», 1965, «Круглянскі мост», 1969, «Сотнікаў», 1970, «Дажыць да світання», 1973, "Пайсці і не вярнуццаэ, 1978, «Знак бяды», 1982). Прынцып гістарызму стаў адным з асноўных у аповесцях І. Пташнікава «Тартак» (1967) і «Найдорф» (1975), А. Адамовіча «[[Хатынская аповесць]]» (1972) і «Карнікі» (1980), [[Віктар Казько|В. Казько]] «[[Суд у Слабадзе]]» (1978). Мастацка-гістарычны летапіс вайны дапаўняецца дакументальнымі творамі А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка «Я з вогненнай вёскі…» (1975), А. Адамовіча і Д. Граніна «Блакадная кніга» (1979). Пра лёс жанчын і дзяцей на вайне творы [[С. Алексіевіч]] («У вайны не жаночае аблічча» і «Апошнія сведкі», 1985).
 
Асноўнае месца ў роздуме над праблемамі сучаснасці ў 1960-я — 80-я г. займае вяртанне да вытокаў. Тэма гістарычнай памяці, зацікаўленасць культурнай спадчынай народа, увага да яго радавых каранёў сталі вызначальнымі ў творчасці [[У. Караткевіч]]а, руплівасць якога стала прыкладам служэння ідэям нацыянальнага адраджэння і на два дзесяцігоддзі апярэдзіла свой час. Уладзімір Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву<ref>{{артыкул|аўтар=[[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Алег Грушэцкі]] |загаловак=Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць |арыгінал= |спасылка=http://www.main.lim.by/wp-content/uploads/2014/07/28-2014.pdf |аўтар выдання= |выданне=[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]] |тып=газета |месца=Мн. |выдавецтва=[[Саюз пісьменнікаў Беларусі]] |год=18 ліпеня 2014 |выпуск=4777 |том= |нумар=28 |старонкі=6 |isbn= |issn= 0024-4686|doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= |archiveurl=https://web.archive.org/web/20140722162925/http://www.main.lim.by/wp-content/uploads/2014/07/28-2014.pdf |archivedate=22 ліпеня 2014}}</ref>. 3 прыходам Караткевіча ў літаратуру сапраўднай эстэтычнай вышыні дасягае гістарычны жанр (аповесці «[[Сівая легенда]]», 1961, «[[Дзікае паляванне караля Стаха]]», 1964, «Зброя», 1981; раманы «Нельга забыць», 1962, «[[Каласы пад сярпом тваім]]», 1965, «[[Чорны замак Альшанскі]]», 1979; драмы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Маці ўрагану» і інш.). Услед за Караткевічам пачынаецца новае, паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. Постаць К. Каліноўскага прыцягнула ўвагу [[А. Куляшоў|А. Куляшова]] (паэма «Хамуціус», 1975). Ф. Скарыну прысвечаны паэма М. Арочкі «Судны дзень Скарыны» (1988) і раман-эсэ [[Алег Лойка|А. Лойкі]] «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1980), беларускай асветніцы і паэтэсе Цётцы (А. Пашкевіч) — паэмы [[В. Коўтун]] «На зломе маланкі» (1979) і «Суд Алаізы» (1985). Да асветнідкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай звяртаюцца [[В. Іпатава]] (аповесць «Прадыслава», 1971) і [[Т. Бондар]] (раман «Спакуса», 1989). Ф. Багушэвічу прысвечана аповесць [[Васіль Хомчанка|В. Хомчанкі]] «[[Пры апазнанні – затрымаць|Пры апазнанні — затрымаць]]» (1983). Вобраз Я. Купалы ажывае ў п'есе У. Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» і рамане-эсэ А. Лойкі «Як агонь, як вада…» (1982). Да падзей сівой даўніны звяртаюцца [[М. Арочка]] і [[П. Бітэль]] у паэмах «Крэва» (1982) і «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984, пра Афанасія Філіповіча). У 1980-90-я г. да розных гістарычных падзей мінулага Беларусі звяртаюцца [[У. Арлоў]] (кнігі «Дзень, калі ўпала страла», 1988, і «Міласць князя Гераніма», 1993), [[Л. Дайнека]] (раманы «Меч князя Вячкі», 1985, і «След Ваўкалака», 1980), [[Кастусь Тарасаў|К. Тарасаў]] (аповесці «Дзень рассеяння» і «Пагоня на Грунвальд», 1980). Распрацоўваюць жанрр літаратурна-гістарычнага эсэ і гістарычнага нарыса пісьменнікі-гісторыкі [[М. Ермаловіч]] («Старажыная Беларусь», 1990-94, «Па слядах аднаго міфа», 1991), К. Тарасаў («Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны», 1990), [[В. Чаропка]] («Імя ў летапісе», 1994, і «Уладары Вялікага княства», 1996). Тэмы мінулай вайны, калектывізацыі і сталінскіх рэпрэсій працягвае [[В. Быкаў]] («Аблава», 1989, «Сцюжа», 1993).
 
Рэаліі вясковага побыту, характары людзей на зямлі, іх праблемы адлюстраваны ў аповесцях Я. Брыля «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1978), Гігевіча «Жыціва» (1979), Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Праклятая любоў» (1990), А Кудраўца «Раданіца» (1971), «Сачыненне на вольную тэму» (1984), Я. Сіпакова «Усе мы з хат» (1975) і інш..