Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Eihel (размовы | уклад)
др Square brackets with no correct end
Радок 28:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў горадзе [[Слуцк]] (сучасны раённы цэнтр у [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]). У 1909 годзе скончыў [[Слуцкая гімназія|Слуцкую гімназію]], у 1913 — фізіка-матэматычнае аддзяленне [[Маскоўскі ўніверсітэт|Маскоўскага ўніверсітэта]]. Працаваў выкладчыкам у Пінскім рэальным вучылішчы. У 1916 годзе быў у эвакуацыі, потым служыў у арміі<ref name="zmmu">[[http://zmmu.msu.ru/files/Персоны/F__person_ZM.pdf Зоологический музей Московского университета в лицах]{{ref-ru}}]{{ref-be}}{{ref-ru}}</ref>. У 1920 годзе працаваў на педагагічных курсах і інструктарам у школе<ref name="zmmu" />. У 1921—1933 гг. А. У. Фядзюшын у [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]] — выкладчык, прафесар. Адначасова ў 1922—1928 гг. кіраваў сектарам заалогіі і заалагічным музеем [[Інбелкульт]]а, у 1924—1932 гг. чытаў лекцыі ў [[БСГА|Беларускім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі]].
 
З 1933 г. У. А. Фядзюшын у [[Омск]]у. Працаваў на пасадзе загадчыка кафедры заалогіі і дарвінізму ў Омскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1948—1950 гг. абіраўся сапраўдным членам Усесаюзнага геаграфічнага таварыства і Усесаюзнага таварыства гельмінтолагаў пры Акадэміі навук СССР, з 1960 года — член камісіі па ахове прыроды пры Сібірскім аддзяленні Акадэміі навук СССР<ref name="bsu" />.