Розніца паміж версіямі «Алег Антонавіч Лойка»

няма тлумачэння праўкі
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся А.А. Лойка 1 мая 1931 г. у [[Слонім|Слоніме]] Гродзенскай вобласцi. Станаўленне закладвалася ў сям'і фельчара, што заедала ліхалецце [[Першая сусветная вайна|першай сусветнай]], [[Грамадзянская вайна|грамадзянскай]] і [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай]] войнаў. Пасля заканчэння Беларускай Слонімскай сярэдняй школы № 1 паступіў на [[Філалагічны факультэт БДУ|філалагічны факультэт]] БДУ<ref>https://bsu.by/</ref>, які скончыў у 1953 г. і быў рэкамендаваны ў [[Аспірантура|аспірантуру]].
 
Усё далейшае жыццё А.А. Лойкі звязана з філалагічным факультэтам<ref>http://philology.bsu.by/</ref> [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага універсітэта]]: ён быў студэнтам аднаго з першых пасляваенных выпускаў. Дыплом з адзнакай атрымаў у 1953 г. Як лепшага студэнта яго рэкамендавалі ў аспірантуру, якую ён закончыў у 1956 г.; з 1956 г. - выкладчык новаўтворанай кафедры беларускай літаратуры, якую ўзначаліў M.P. Ларчанка (кафедра вылучылася з кафедры беларускай мовы і літаратуры). Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1956 г., а доктарскую - у 1969 г. 3 1962 г.- дацэнт, з 1971 г. - прафесар кафедры беларускай літаратуры. 3 1985 г. - загадчык кафедры беларускай літаратуры, з якой у 1993 г. вылучылася некалькі самастойных кафедр. А.А. Лойка ўзначаліў кафедру беларускай літаратуры XX стагоддзя. 3 1998 г. - прафесар гэтай жа кафедры. У 1991-1996 гг. з'яўляўся дэканам філалагічнага факультэта БДУ.
Сярод калег ён вызначаецца педагагічным майстэрствам, пастаяннай распрацсўкай новых лекцый, тэм і семінараў. Ім прачытаны курсы лекцый па "Гісторыі старабеларускай літаратуры", "Літаратуры XIX - пачатку XX ст.", "Уводзіны ў лiтаратуразнаўства", "Краязнаўства", спецкурсы па паэзіі, "Літаратурных славянскіх узаемасувязях" і інш. Паэтычнае майстэрства надае яго лекцыям стылістычную адметнасць, што адзначылі студзнты БДУ, Варшаўскага, Іенскага універсітэтаў Распрацаваны ў курсах лекцый матэрыял пакладзены ў аснову яго манаграфій, дапаможнікаў, падручнікаў для ВНУ.
172

праўкі