Іван Мележ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і: бацька — Павел Фёдаравіч, маці — Марыя Дзянісаўна. Скончыў сямігодку ў Алексічах, дзесяцігодку (СШ № 1) у [[Хойнікі|Хойніках]] (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола.
 
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў звычайнай сялянскай сям'і ў вёсцы Глінішча. Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У Івана было звычайнае вясковае дзяцінства і юнацтва. З маленства І. Мележ убіраў у сябе не толькі хараство родных краявідаў. Ён засвойваў і маральныя законы, па якіх жылі землякі. Прыкладам жыццёвай мудрасці, дабраты і справядлівасці найперш была маці, простая сялянка. Марыя Дзянісаўна была родам з Каранёўкі, многа ведала народных песень і любіла спяваць. Зямлі было мала. Бацька рабіў гонты, дзяжы, цабэркі. Дзеці таксама змалку ўцягваліся ў работу. Будучы пісьменнік з пяці гадоў пасвіў свіней. Яго, калі можна сказаць так, пастухоўскі ранг павышаўся: пасля свіней пасвіў авечак, цялят, карову, пазней вадзіў у начное каня.
У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію.
 
Вучыўся ён аж у трох школах: у пачатковай — у родным Глінішчы, у сямігодцы — у Алексічах, заканчваў дзесяцігодку ў Хойніках.
Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. З першых дзён [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, [[Растоў-на-Доне|Растовам-на-Доне]], Лазавой.
 
Удзельнічае ў школьных спектаклях, піша вершы і вучыцца старанна: заканчае дзесяцігодку з залатым медалём. Пасля сканчэння сярэдняй школы пасылае дакументы ў Маскоўскі ІФЛІ (Інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры), і хоць выдатнікаў мусілі прымаць без экзаменаў, Мележ нават выклік з інстытута не атрымаў.
У чэрвені 1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у [[Бугуруслан]]е, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 — у [[БДУ]], які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічным факультэце]], а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў [[Мінск]]у). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1945, з 1966 — сакратар, а ў 1971—1974 — намеснік старшыні праўлення СП БССР.
 
 
Bяpнyўcя ў Хoйнiкi, пpaцaвaў y paйкaмe кaмcaмoлa. У гэты час шмат ездзіць па вёсках, мае зносіны з людзьмі, назірае за іх жыццём. У 1939 гoдзe I. Мeлeж cтaнoвiццa cтyдэнтaм тaгo ж мacкoўcкaгa iнcтытyтa, aлe з пepшaгa кypca пpызвaны ў apмiю. У войску, нягледзячы на забарону, вядзе ваенныя дзённікі, якія ў большасці былі згубленыя пасля пачатку вайны.
 
=== У шэрагах савецкай арміі ===
 
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён на фронце. У 1940 годзе ўдзельнічае у паходах н аБесарбію і Букавіну. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў над Нікалаевам і Растовам-на-Доне. У ліпені 1941 года быў сур'ёзна паранены ў правае плячо над Растовам і адпраўлены ў шпіталь у Тбіліссі. У 1942 годзе скончыў курсы палітработнікаў і быў камандзіраваны ў 51-ю стралковую дывізію супрацоўнікам газеты.
 
Пад Растовам атрымлівае другое раненне. Асколкам бомбы яму раздрабіла правае плячо, і ўсю руку хацелі ампутаваць. Але знайшоўся хірург, які выратаваў яе. Пасля гэтага пісьменнік атрымаў інваліднасць, і камісія прызнае яго "нягодным да страявой службы".
 
=== Жыццё пасля ранення ===
Ён напачатку не ведаў, куды ехаць і як жыць далей. Цягніком ён дабіраецца да Баку, адтуль на параходзе да Гур'ева і Бугуруслан. Там працаваў эвакуіраваны з Малдавіі педінстытут, выходзіла мясцовая газета «Бугурусланская правда». У хуткім часе мы бачым Мележа студэнтам-завочнікам і адначасова выкладчыкам ваеннай падрыхтоўкі гэтага інстытута. Час быў ваенны, цяжкі, і трэба было неяк жыць. Тым болей, што пісьменнік стаў чалавекам сямейным. Знясілены, але магутны арганізм, душа і характар маладога чалавека прагнуць ведаў, і шчасце, нарэшце, усміхаецца яму: у 1943-м Івана пераводзяць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які грунтаваўся тады на падмаскоўнай станцыі Сходня. Працу тым жа выкладчыкам ваеннай падрыхтоўкі ён спалучае з вучобай на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ, пасля перакладаецца на стацыянар і ўжо ў вызваленым Мінску атрымлівае дыплом аб вышэйшай адукацыі. Прага ведаў, аднак, не змяншаецца: Мележ Іван Паўлавіч паступае ў аспірантуру, працаваў над дысертацыяй па творчасці Кузьмы Чорнага, выкладаў родную беларускую літаратуру там жа, у родным універсітэце. Тады і зрабіў ён першую сур'ёзную заяўку ў мастацкай прозе-сваімі апавяданнямі і аповесцямі, эсэ і нарысамі.
 
Працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1945, у 1966 годзе робіцца сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР, а ў 1971-1974 гадах працуе намеснікам старшыні праўлення гэтай арганізацыі.
 
Выбіраўся дэпутатам [[ВС БССР]] (1967—1976). Іван Мележ быў старшынём праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынём Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру.
 
Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1972). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).
 
== Творчасць ==
 
Дэбютаваў у 1939 вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 (газета «Бугурусланская правда»). Першае апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі» (1944). Адно з ранніх апавяданняў — «У завіруху» — высока ацаніў [[Кузьма Чорны]]. У 1946 яно дало назву зборніку. Аповесць «Гарачы жнівень» (1946) пра цяжкасці аднаўленчага перыяду. Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961).
 
Радок 31 ⟶ 45:
== Ушанаванне памяці ==
[[Файл:Ivan Melezh Ludzi na bolote Hoiniki 01.jpg|thumb|Скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце» ў Хойніках.]]
 
Імем Івана Мележа названы школа ў в. Глінішча, бібліятэка ў Гомелі, цеплаход, [[Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа|Мазырскі драматычны тэатр]]. У в. Глінішча адкрыты літаратурны музей. У 1980 устаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа. Яго імя носіць [[Вуліца Мележа, Мінск|вуліца ў Мінску]], вуліцы ў іншых гарадах Беларусі.
Імем Івана Мележа названы [[Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа|Мазырскі драматычны тэатр]], цеплаход, вуліцы ў Мінску, Гомелі, Хойніках, Лельчыцах, Беларуска-славянская гімназія № 36 і гарадская бібліятэка № 2 ў Гомелі, Глінішчанская сярэдняя школа Хойніцкага раёна, у Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў народны пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка, у вёсцы Глінішча створаны літаратурны музей і ўсталяваны бюст І. Мележа. У 1980 устаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа. У 2010 г. у Хойніках адкрыта скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце». Яго імя носіць [[Вуліца Мележа, Мінск|вуліца ў Мінску]], вуліцы ў іншых гарадах Беларусі.
 
Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны дакументальны фільм «Іван Мележ» (сцэнарый [[В. Адамчык]]а, 1978). Рэжысёр [[В. Тураў]] і аператар Дз. Зайцаў на студыі «[[Беларусьфільм]]» паставілі мастацкія кінафільмы «[[Людзі на балоце, фільм|Людзі на балоце]]» ([[1981 год у гісторыі кіно|1981]], Дзяржаўная прэмія СССР 1984) і «[[Подых навальніцы, фільм|Подых навальніцы]]» ([[1982 год у гісторыі кіно|1982]]). У 1984 В. Тураў зняў 8-серыйны тэлефільм.
 
== Узнагароды ==
 
* два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
* ордэнам Чырвонай Зоркі
* Знак Пашаны
* Медалямі.
* Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце»
* Ленінская прэмія (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»
* Дзяржаўная прэмія БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).
 
За вялікія дасягненні ў развіцці беларускай савецкай літаратуры ў 1972 годзе яму прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР.
 
== Бібліяграфія ==