Язэп Юр’евіч Лёсік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
14 ліпеня 1930 года Язэп Лёсік быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе «[[Саюз вызвалення Беларусі (справа)|Саюза вызвалення Беларусі]]» на курорце ў Мацэсце (Сочынскі раён, Чарнаморская акруга, Паўночна-Каўказскі край, Расійская СФСР), дзе ён лячыўся ад ішыясу: 2 гады не мог хадзіць без кія. Закончыць курс лячэння яму не далі, з Каўказа арыштаваным прывезлі ў Менск і пасадзілі ў турму Дзяржаўнай палітычнай управы НКУС, так званую «амерыканку». Адначасова з ягоным арыштам у яго доме на Шпітальнай вуліцы праходзіў ператрус. Пачаўся ператрус а 10-й гадзіне вечара і працягваўся да 8-й гадзіны раніцы<ref name="žyćcio" />.
 
6 снежня 1930 года [[Савет Народных Камісараў БССР|Савет народных камісараў БССР]] за подпісам [[Мікалай Мацвеевіч Галадзед|Мікалая Галадзеда]] і М. Калевіча на патрабаванне бюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі пазбавіў яго звання акадэміка<ref>{{артыкул|аўтар= |загаловак= Ворагі пралетарскай дыктатуры Ластоўскі, Пічэта, Лёсік, Некрашэвіч, Гарэцкі і Дубах — пазбаўлены годнасьці акадэмікаў|арыгінал= |спасылка= |аўтар выдання= |выданне= Зьвязда № 286 (3884)|тып= газета|месца= Менск|выдавецтва= |год= 8 сьнежня 1930|выпуск= |том= |нумар= |старонкі= 1|isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= |archiveurl= |archivedate=}}</ref>. Пастановай калегіі АДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 года ён быў сасланы на 5 гадоў у горад [[Камышын]] [[Саратаўская вобласць|Саратаўскай вобласці]]. Жыў у горадзе Нікалаеўскі, дзе выкладаў у педтэхнікуме. У лістападзе 1934 года пастановай ВЦВК атрымаў амністыю без дазволу на вяртанне ў Беларусь. У 1935 годзе пераехаў з сям’ёй на [[Бранская вобласць|Браншчыну]], выкладаў рускую мову ў Малавышкаўскай школе на ст. Злынка. Увосень 1937 года перасяліўся ў [[Аткарск|Актарск]] Саратаўскай вобласці, працаваў у педтэхнікуме. У чэрвені 1938 года арыштаваны па справе «Контррэвалюцыйнай арганізацыі палітссыльных у Саратаве». 31 сакавіка 1940 года асобай нарадай асуджаны на 5 гадоў ГУЛАГу за «антысавецкую агітацыю». Паводле афіцыйнай версіі, памёр ад сухотаў у саратаўскай турме на наступны дзень. Паводле іншай версіі, быў застрэлены адразу па абвяшчэнні прысуду. У гэты час ён быў зусім здаровы, і сям’я не думала, што той неўзабаве памрэ. Апошні раз яго сям’я мела кантакт з ім 16 ліпеня 1938 года, калі атрымала развітальную паштоўку. Месца пахавання невядомае.
 
==== Рэабілітацыя ====