Балхаш: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 28:
Другое па велічыні неперасыхаючае салёнае возера (пасля [[Каспійскае мора|Каспійскага мора]]) і 13-е месца ў спісе найбуйнейшых азёр у свеце. Плошча возера зменьваецца ад 17 да 22 тыс. км². Даўжыня 605 км, найбольшая шырыня 74 км, найбольшая глыбіня да 26 м, сярэдняя каля 6 м. Плошча вадазбору каля 501 тыс. км². Заходні і паўночны берагі высокія, скалістыя, паўднёвае ўзбярэжжа — плоская раўніна з зараснікамі трыснягу.
 
Паўвостраў Сарыесік падзяляе Балхаш на дзве часткі, злучаныя пралівам Узун-Арал (шыр. 4 км): заходнюю — шырокую, з моцна парэзанай берагавой лініяй і ўсходнюю — вузкую, берагавая лінія менш звілістая. У заходнюю частку ўпадае рака [[Ілі]], ва ўсходнюю — рэкі Каратал, [[Аксу (рака, Казахстан)|Аксу]], Лепсы і інш. Самыя вялікія астравы Басарал і Тасарал.
 
Клімат у раёне возера пустынны. Высокая летняя тэмпература паветра (каля 24 °C), нізкая адносная вільготнасць (55—60 %), моцныя вятры спрыяюць выпарэнню (ад 950 да 1200 мм за год). Тэмпература вады на паверхні ад 0 °C у снежні, да 28 °C у ліпені. Ледастаў з лістапада да красавіка. Унікальнасць возера ў тым, што яно падзелена вузкім пралівам на дзве часткі з рознымі хімічнымі характарыстыкамі вады. Вада ў заходняй частцы амаль прэсная (да 1 ‰), празрыстасць да 1 м, жоўта-шэрага колеру, ва ўсходняй частцы — саленаватая (5 ‰), празрыстая да 5,5 м, колер ад блакітнаватага да ізумрудна-зялёнага.