PIAREVARACIEŃ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др выпраўленне арфаграфічных памылак
Радок 5:
 
Гурт шмат супрацоўнічае з французскім лэйблам «Crush The Desert», пра што сам кажа:<blockquote>Мы працуем з лэйблам «Crush The Desert» ужо доўгi час i выдалi там альбомы «If no Sun» (2011), «Spadčyna / Heritage» (2016), «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» (2016). «Crush The Desert» дапамаглi нам з запiсам «If no Sun». I яны таксама афармляюць некаторыя нашыя рэлiзы. Мы задаволены нашымi ўзаемаадносiнамi, мы маем аднолькавыя пагляды на сучасны сьвет, што ёсьць таксама вельмi важным для нас, калi мы размаўляем пра лэйбл, якi мог бы нас выдаваць.</blockquote>У 2012 «Пярэварацень» выдае «Триединство» разам з «ЧУР» і «ОПРИЧЬ», пасля чаго нічога не выдаваў працягам 4 гадоў, пра што кажа:<blockquote>За мiнулыя 4 гады ў нас зьмянiўся склад гурта, мы выступалi з канцэртамi на пэўных мерапрыемствах, працавалi над матэр’ялам альбомаў «Spadčyna / Heritage» i «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ», запiсалi кавэр вэрсыю для трыб’юта ABSURD – «Der Scharlachrote Tod» (выданы 2014), а таксама запiсалi матэр’ял для сплiта, якi зараз рыхтуецца да выданьня.</blockquote>У 2016 годзе гурт выдае 2 новых альбома — «Spadčyna / Heritage» і «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ».
Пра вядомасць гурта сярод зяўзятараўзfўзятараў [[Блэк-метал|блэк-металу]] ды [[Паган-метал|паганскага металу]] ў свеце музыкі ў тым жа годзе кажуць:<blockquote>Шчыра кажучы, мы не цiкавiмся гэтай сiтуацыей, але ж ў нас ёсьць знаёмыя i сябры з Расеi, Украiны, Сэрбii, Францыi, Балгарыi, Польшчы, Венгрыi, Славакii, Нямеччыны, Латвii, Лiтвы, ЗША, Iнданэзii… I мы ведаем, што ў гэтых краiнах ёсьць людзi, якiя любяць нашу творчасьць. Хоць мы i зусiм невядомы шырокаму колу слухачоў гурт.</blockquote>У 2019 годзе выдаецца альбом «Nad krajem Brasłaŭskich azioraŭ»
 
== Погляды ==