| commons =
}}
{{вызн|БярэзінаБярэ́зіна}}, {{вызн2|БеразінаБеразіна́}} — рака ў [[Віцебская вобласць|Віцебскай]], [[Мінская вобласць|Мінскай]], [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] і [[Гомельская вобласць|Гомельскай]] абласцях [[Беларусь|Беларусі]], правы прыток [[Рака Днепр|Дняпра]]. Даўжыня 613 км. Вадазбор 24,5 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 142 м³/с. Агульнае падзенне 69 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,11 [[праміля|‰]].
{{змест злева}}
== На рацэ ==
'''Гарады''': [[Горад Барысаў|Барысаў]], [[Горад Беразіно|Беразіно]], [[Горад Бабруйск|Бабруйск]], [[Горад Светлагорск|Светлагорск]]. '''Зоны адпачынку''': ''рэспубліканскага значэння'' –— Беразіно і Асіповічы; ''мясцовага значэння'' –— Дроздзіна, Прырэчча і інш.; '''Курорты''': Бабруйск і Горваль. '''Водзяцца''': [[шчупак]], [[акунь]], [[плотка]], [[лешч]], [[лінь]], [[карась]], [[верхаводка]], [[гусцяра]]; ''каштоўныя'' — [[судак]], [[мінога]], [[галавень]], [[падуст]], [[сом]], [[мянтуз]].
== Агульнае ==
Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад [[Горад Докшыцы|горадаг. Докшыцы]], вусце ў 2 км на паўночны ўсход ад в. Берагавая Слабада [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкага раёну]]. Асаблівасць воднага рэжыму Бярэзіны — высокія паводкі позняй восенню і спад іх у перыяд ледаставу. Значная прыродная зарэгуляванасць сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, пры зацяжным снегараставанні — некалькімі хвалямі. Пад′ём узроўню (працягласць 20—3020 — 30 сутак) пачынаецца з сярэдзіны сакавіка; сярэдняя вышыня 2,3—33 — 3,4 м над межанным узроўнем, найбольшая 4,8 м (у нізоўі). Прабег хвалі разводдзя ад вытоку да вусця на працягу 8 сутак. Спад узроўню ў вярхоўі 30—4030 — 40 сутак, у ніжнім цячэнні да 2 месяцаў. Замярзае Бярэзіна ў 1-й пал. снежня, крыгалом пачынаецца ў канцы сакавіка. НайболыпаяНайбольшая таўшчыня лёду 30—6030 — 60 см (канец лютага — пачатак сакавіка). Веснавы ледаход 4—74 — 7 сутак. Сярэдняя тэмпература вады летам 18—2018 — 20 °С. Гадавы сцёк завіслых наносаў каля Барысава 7,2 тыс. т.
Агульная даўжыня рачной сістэмы Бярэзіны (425 рэк) 8490 км, густата рачной сеткі 0,35 км/км². Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Бярэзіна падзяляецца на 3 участкі: верхні (ад вытоку да вусця Гайны, 168 км), сярэдні (паміж вусцямі Гайны і Свіслачы, 205 км), ніжні (ад упадзення Свіслачы да вусця 240 км).
У ''верхнім цячэнні'' рака працякае праз [[Бярэзінскі біясферны запаведнік]], перасякае азёры [[Возера Медзазол|Медзазол]] і [[Возера Палік|Палік]]. Каналізавана 12,8 км рэчышча ў вярхоўі. Даліна невыразная, амаль на ўсім працягу зліваецца з прылеглай забалочанай і аблесенай мясцовасцю. Пойма забалочаная, купістая, шырынёй 2—32 — 3 км, у асобных месцах звужаецца да 0,5 або пашыраецца да 6 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,3—13 — 1,8 м, часам да 3 м. Рэчышча моцназвілістае, багатае пратокамі і невялікімі пясчанымі астравамі. Шырыня ракі 15—15 — 20 м, найболыпая 60 м. Берагі нізкія (да 0,5 м), на асобных участках стромкія (вышыня да 1,5 м), пясчаныя, забалочаныя.
У ''сярэднім цячэнні'' даліна выразная, трапецападобная, шырыня яе 2—32 — 3 км, месцамі — да 1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя (вышыня 10—10 — 35 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў, пад лесам і хмызняком. Каля падэшвы схілаў багатыя выхады грувтавых водаў. Пойма да вусця Бабра левабярэжная, ніжэй двухбаковая, шырынёй 1,5—25 — 2 км, хмызнякова-лугавая. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,5—35 — 3 м, тэрмінам ад 10—10 — 20 сутак да 1,5—25 — 2 месяцаў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае. Шырыня ракі 60—8060 — 80 м, найболыпаянайбольшая 100—300100 — 300 м. Берагі стромкія, вышынёй 1—21 — 2 м.
У ''ніжнім цячэнні'' да вусця даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 2—82 — 8 км, месцамі звужаецца да 0,3—03 — 0,5 км. Схілы стромкія, вышынёй 6—156 — 15 м, месцамі 20—2520 — 25 м, парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Пойма вельмі забалочаная, купістая, пераважна левабярэжная, радзей двухбаковая; шырыня яе 1,5—55 — 5 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,2—32 — 3,5 м тэрмінам да 1,5 месяца. Рэчышча звілістае, шмат плаўных лукавін, адмелін, заліваў, рукавоў, старыц і поймавых азёр. Шырыня ракі 80—13080 — 130 м. Берагі ад спадзістых да абрывістых, вышынёй ад 1—21 — 2 м да 15 м.
Суднаходства ад [[Вёска Броды|вёсків. Броды]] Барысаўскага р-на (494 км ад вусця). Лесасплаў. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
== Крыніцы ==
*{{Крыніцы/Блакітная}}
*{{Крыніцы/ВодКадастр}}
== У Сеціве ==
* [http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?mod=news&id=109 Масьлюкоў Т. Падарожжа па самай беларускай рацэ // Рэгіянальны партал — Светлагорск], [[2009]], [[7 верасня]].
{{DEFAULTSORT:Бярэзіна рака}}
|