Розніца паміж версіямі "Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург)"

няма тлумачэння праўкі
др (аўтаматычны перанос катэгорыі)
'''Беларускае грамадска-культурнае таварыства''' ''ў Санкт-Пецярбургу''  — грамадская арганізацыя. Заснавана [[30 красавіка]] [[1989]]  г. Старшыня  — [[Валянцін Пятровіч Грыцкевіч]]. Праводзіць навуковыя канферэнцыі, творчыя сустрэчы, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, культурна-асветную работу. Мае філіялы — [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]] і рэгіянальную суполку Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. У [[1992]]  г. намаганнямі БГКТ на месцы масавых растрэлаў савецкіх грамадзян у гарадскім пасёлку [[Левашова (Санкт-Пецярбург)|Левашова]] пастаўлены памятны крыж ахвярам з Беларусі і Літвы, падрыхтавана кніга "«Мартыралог беларусаў Ленінграда"». Прымае ўдзел у міжнародных і беларускіх навуковых канферэнцыях, з’ездах беларусаў свету і блізкага замежжа і іншае. Калектыў мастакоў "«Маю гонар"» наладжвае выстаўкі ў [[Расія|Расіі]], [[Беларусь|Беларусі]], краінах Балтыі.
 
== Літаратура ==
* Беларускае замежжа.  — Мн., "«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"», 2010, ISBN 978-985-0534-8
 
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі]]
52 995

правак