Пацалунак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Пацалунак — адзін з спосабаў паказу чалавечых эмоцый. У залежнасці ад кантэксту і дэталяў выканання можа выяўляць шырокі спектр пачуццяў. Пацалунак у вусны, шчокі выражае пачуццё прыязнасці і сяброўскай еднасці. Іншы характар — пашаны і павагі — мае [[Звычай цалаваць руку|пацалунак рукі]] альбо пляча, а то й ног: ён дэманструе высокую ступень залежнасці і падпарадкавання. Калісці пацалункі рук і ног у Еўропе былі звыклай з'явай, цяпер жа цалуюць руку толькі святару, ці зрэдку мужчыны — жанчынам.
 
Увогуле пацалунак выяўляе станоўчыя [[пачуццё|пачуцці]] чалавека, найбольш часта пачуццё [[каханне|кахання]]. Пацалунак можа быць шчырым і няшчырым. Найбольш вядомы няшчыры пацалунак — гэта «[[пацалунак Юды]]», з тэксту [[Біблія|Бібліі]], які стаў ідыёмай, што выказвае вышэйшую ступень здрады чалавека. (Паводле евангельскай гісторыі, [[Іуда Іскарыёт]], адзін з вучняў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], здрадзіў яму і паказаў на яго вартаўнікам, пацалаваўшы.)
 
Эмацыйныя пацалункі могуць быць паміж двума людзьмі, таксама пацалунак можа быць звернуты на жывёлу і на неадушаўлёныя прадметы. Кожны з гэтых відаў пацалункаў адлюстроўвае адмысловае эмацыйнае адценне. Так, цалаванне зямлі можа выяўляць радасць з нагоды доўгачаканага прыбыцця ў новую мясцовасць або ў месцы, у якіх чалавек доўга адсутнічаў. Пацалунак роднай зямлі або сцяга дзяржавы можа выяўляць любоў да Радзімы і адданасць ёй. Па характары выражаных імі пачуццяў, можна вылучыць наступныя віды пацалункаў: