Розніца паміж версіямі «Вікіпедыя:Выдаленне старонак»

 
=== Абмеркаванне і падвядзенне вынікаў ===
Абмеркаванне можа доўжыцца адвольны час, пакуль не будзе выпрацаваны кансэнсус, аднак рэкамендуццарэкамендуецца трымаць старонку на намінацыі не меней за тыдзень. '''Старонка [[Вікіпедыя:Да выдалення]] не з’яўляецца старонкай галасавання''', значкі {{Выдаліць}} і {{Пакінуць}} могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. '''Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў'''.
 
Вынік можа быць падведзены любым удзельнікам, калі кансэнсус становіцца зразумелым. У складаных выпадках перад падвядзеннем канчатковага выніку можа быць запісаны папярэдні вынік у падраздзел '''Папярэдні вынік''', які пры адсутнасці супярэчанняў можа быць зроблены канчатковым. Для падвядзення канчатковага выніку абмеркаванне хаваецца ў шаблоны {{Ш|закрыта}} і {{Ш|канец закрытай секцыі}}, вынік запісваецца пасля апошняга ў асобным падраздзеле '''Вынік'''. Разам з падвядзеннем выніку згодна з рашэннем або старонка выдаляецца, або прыбіраецца шаблон {{Ш|да выдалення}}. У выпадку, калі вынік на выдаленне падводзіць не адміністратар, ён можа асобна папрасіць выканаць выдаленне адміністратараў.