Трэцяя Устаўная грамата: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Трэцяя Устаўная грамата''' — юрыдычны акт, прыняты [[Рада БНР|Радай БНР]] [[25 сакавіка]] [[1918]] года у [[Мінск]]у, у [[Дом Маліна|доме Маліна]], згодна з ёй [[Беларуская Народная Рэспубліка]] абвяшчалася незалежнай дзяржавай.
 
== Гісторыя прыняцця ==
Трэцяя Устаўная грамата была прынята ва ўмовах, калі паводле [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міру]] [[Савецкая Расія]] пагадзілася на акупацыю тэрыторыі Беларусі [[Германская імперыя|Герман]]іяй.
 
Дакумент падвёў вынік унутранай барацьбы ў кіраўніцтве Беларускай Народнай Ржпублікі (БНР) і ў [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамадзе]] (БСГ) пасля прыняцця [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўнай граматы да народаў Беларусі]]. Незалежніцкая плынь у БСГ ([[Я. Лёсік]], [[Алесь Гарун|А. Прушынскі]], [[С. Рак-Міхайлоўскі]], [[А. Смоліч]], [[Б. Тарашкевіч]] і інш.) была незадаволена 2-й Устаўнай граматай. Фактычны лідар БСГ А. Смоліч [[9 сакавіка]] звярнуўся з лістом да І. Луцкевіча, у якім сцвярджаў, што ў кіраўніцтве БНР няма «добра свядомых» людзей, г.зн. прыхільнікаў незалежнасці Беларусі. Калі [[18 сакавіка]] сабралася [[Рада БНР|Рада Усебеларускага з'езда 1917 г.]], незалежнікі дамагліся перайменавання яе ў Раду БНР. Яны прынялі пастанову аб кааптацыі ў склад заканадаўчага органа БНР В. Ластоўскага, А. і І. Луцкевічаў, Я. Станкевіча, Д. Сямашкі і Я. Туркевіча — прадстаўнікоў [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]] (ВБР), якая [[19 лютага]] напярэдадні прыняцця [[Першая Устаўная грамата|Першай Устаўнай граматы да народаў Беларусі]] аб’явіла аб разрыве сувязі паміж Беларуссю і Расіяй. 23 сакавіка В. Ластоўскі, браты Луцкевічы, Станкевіч і Туркевіч прыбылі ў [[Мінск]]. У гэты дзень быў атрыманы адказ германскага ўрада на заяву [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята Беларусі]] ад 9 сакавіка аб абвяшчэнні БНР. У тэлеграме гаварылася, што рэйхсканцлер [[Георг фон Гертлінг|Г. фон Гертлінг]] не можа прыняць заяву Народнага сакратарыята, бо гэта азначала б умяшанне ва ўнутраныя. велікарускія справы. Урад Германіі па-ранейшаму лічыў Беларусь састаўной часткай Расіі і не прызнаваў БНР. Паколькі бальшавікі ў час адыходу з Мінска [[19 лютага]] вывезлі з сабой авуары Дзяржаўнага банка, з 23 сакавіка Народны сакратарыят вырашыў звярнуцца па пазыку да [[Украінская цэнтральная рада|ўрада Украінскай Народнай Рэспублікі]]. На гэтым пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі ВБР. Пасля нарады з братам А. Луцкевіч прапанаваў «абвясціць поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі — хаця бы на знак пратэсту проці аддачы Расіяй часці Беларусі чужым», г.зн. Германіі. Прапанова А. Луцкевіча была з разуменнем сустрэта Народным сакратарыятам. Яго старшыня [[Я. Варонка]] заявіў, што яе трэба абмеркаваць на пасяджэнні фракцыі БСГ, паколькі прадстаўнікі гэтай партыі складалі большасць у Радзе БНР. У фракцыі група членаў БСГ на чале з [[Макар Краўцоў|М. Краўцовым]] напачатку выказалася супраць прапановы дзеячаў БНР, але ўрэшце згадзілася з большасцю.
Рада БНР выступіла з патрабаваннем перагледзець [[Брэсцкі мірны дагавор|Брэсцкую мірную дамову]]. На землях, дзе жыве і мае лічэбную перавагу [[беларусы|беларускі народ]], абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава; у склад яе былі ўключаны [[Магілёўская губерня|Магілёўская]], [[Мінская губерня|Мінская]], [[Віцебская губерня|Віцебская]], беларускія часткі [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]], [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Смаленская губерня|Смаленска]]й, [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўска]]й і суседніх губерняў. Пацвярджаліся таксама правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі, абвешчаныя [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўной граматай]] ад [[9 сакавіка]] 1918.
 
[[24 сакавіка]], а 8-й гадзіне вечара пачалося пленарнае пасяджэнне Рады БНР. 3 дакладам аб палітычным становішчы Беларусі выступіў А. Смоліч. Ён прапанаваў прыняць акт аб абвяшчэнні незалежнасці БНР. Супраць ідэі беларускіх сацыялістаў выступілі рускія і польскія земскія дзеячы і прадстаўнікі [[Бунд]]а. Пры галасаванні ўстрымаліся прадстаўнікі [[Аб’яднаная яўрэйская сацыялістычная рабочая партыя|Аб’яднанай яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі]], [[Паалей-Цыён|Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]] і расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Земская фракцыя аб'явіла пра выхад з Рады БНР.
 
[[25 сакавіка]] у 8 гадзін раніцы Трэцяя Устаўная грамата была прынята большасцю галасоў.
 
== Асноўныя палажэнні ==
Рада БНР выступіла з патрабаваннем перагледзець ту частку [[Брэсцкі мірны дагавор|БрэсцкуюБрэсцкай мірнуюмірнай дамовудамовы]], якая датычыла тэрыторыі Беларусі. На землях, дзе жыве і мае лічэбную перавагу [[беларусы|беларускі народ]], абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава; у склад яе былі ўключаны [[Магілёўская губерня|Магілёўская]], [[Мінская губерня|Мінская]], [[Віцебская губерня|Віцебская]], беларускія часткі [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]], [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Смаленская губерня|Смаленска]]й, [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўска]]й і суседніх губерняў. Пацвярджаліся таксама правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі, абвешчаныя [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўной граматай]] ад [[9 сакавіка]] 1918 г.
 
У грамаце пацвярджаліся правы і свабоды грамадзян, гарантаваныя 2-й Устаўнай граматай.
 
== Падпісанты ==
Арыгінальная грамата ўяўляе сабой машынапісны аркуш паперы, падпісаны з адваротнага боку
# старшынёй урада і народным сакратаром замежных спраў [[Язэп Варонка|Язэпам Варонкам]],
Радок 27 ⟶ 38:
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{навігацыя}}
* [http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-belaruskay-narodnay-respubliki/ Акты Беларускай Народнай Рэспублікі]
 
== Літаратура ==
* Сідарэвіч, А. Трэцяя Устаўная грамата / Анатоль Сідарэвіч // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} — С. 537.
 
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]