Эль-Ніньё: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
Вятры, якія спачатку гналі над [[Ціхі акіян|Ціхім акіянам]] навальнічныя [[хмара|хмары]] ў кірунку [[Аўстралія|Аўстраліі]] і [[Інданезія|Інданезіі]], змяняюць кірунак і нясуць іх на [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвую Амерыку]], выклікаючы інтэнсіўныя ападкі ў [[Анды|Андах]]. Але ў гэты час у Андах і без таго пачынаецца сезон [[дождж|дажджоў]], але ападкі выкліканыя эфектам Эль-Ніньё катастрафічна вялікія, пачынаюць павадкі і апоўзні. У дадатак узнімаецца тэмпература паветра, што правакуе раставанне вечных [[снег|снягоў]] і [[ледавік]]оў (калі працэс не спыніцца, большасць ледавікоў на тэрыторыі [[Перу]] і [[Балівія|Балівіі]] знікне да канца стагоддзя) выклікаючы выкід дадатковай вады ў [[рака|рэкі]] на працягу ўсяго [[год]]а. У змененым стане цёплае і сухое паветра знаходзіцца над Аўстраліяй, выклікаючы больш працяглыя засухі чым заўсёды.
 
Гаспадарка Перу, якая ў значнай ступені залежыць ад рыбалоўства, вельмі востра рэагуе на працяглае Эль-Ніньё. Выяўлена таксама сувязь Эль-Ніньё са снежнымі [[зіма]]мі ў [[ЗША]], і сухімі, больш цёплымі летамі ў Паўднёвай Амерыцы і [[Еўропа|Еўропы]], а таксама з засухамі ў [[Афрыка|Афрыцы]]. Пад час аднагоадной з атак Эль-Ніньё, заходняя частка ЗША была заліта дажджамі, у той час як [[Азія]] і Аўстралія цярпелі ад засухі.
 
== Гл. таксама ==