Розніца паміж версіямі "Тарпеда (стадыён, Жодзіна)"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
Ідэя будаўніцтва стадыёна ўзнікла ў 1965 годзе, і ўжо напрыканцы года пачаліся будаўніча-мантажныя работы. У лістападзе 1969 стадыён «Тарпеда» афіцыйна ўступіў у строй. На месцы цяперашняй заходняй трыбуны былі ўзведзены месцы для 5 000 чалавек. З самага адкрыцця стадыён стаў хатняй арэнай мясцовай каманды «Ракета» (сучасная назва [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]]).
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 2005 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя спартыўнай арэны, якая праходзіла ў некалькі этапаў і скончылася ў 2013. За гэты час была пабудавана ўсходняя трыбуна, над заходняй быў узведзены дах. Цяпер гэтыя дзве трыбуны ўмяшчаюць ледзь больш за 6,5 тысяч месцаў. У 2013 годзе былі ўсталяваныя электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. Праведзена ўкладка сучасныхсучаснага пакрыцця бегавых дарожак. Каля галоўнай арэны з’явілася трэніровачнае поле са штучным пакрыццём і трыбунай на 500 гледачоў. Газон на стадыёне натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.
 
26 мая 2013 года на стадыёне «Тарпеда» адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2012/2013|Кубка Беларусі па футболе 2012/2013]], у якім футбольны клуб [[ФК Мінск|«Мінск»]] перамог мінскае [[ФК Дынама Мінск|«Дынама»]].