Розніца паміж версіямі "Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
|выява =
|былыя назвы = «Дынама» (1937—2003)
|месцазнаходжанне = [[Беларусь]], [[Віцебск]], пр.праспект Генерала Люднікава, 12
|пабудаваны = 1937
|рэканструяваны = 1980—1986, 2001—2005
 
== Гісторыя ==
Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сённяшняга спарткомплексу ў 1937 годзе на 5 000 чалавек. У пачатку 1978 спартыўнаяспартыўны арэнааб’ект былабыў перададзенаперададзены з камунальнай уласнасці горада Віцебскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». У 1980—1986 гадах праводзілася рэканструкцыя стадыёна.
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1998 годзе было прынята рашэнне аб новай рэканструкцыі спартыўнай арэны. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта — В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Першая чарга будаўніцтва новай арэны стартавала ў верасні 2001, падчас якога былі створаны футбольнае поле і трыбуна на 5 400 гледачоў. 8 красавіка 2003 года была зарэгістравана дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.
 
У 2004—2005 гадах былі праведзены другая і трэцяя чэргі будаўніцтва спартыўнай арэны. За гэты час умяшчальнасць пашырана да 8 тысяч месцаў, над адзінай Заходняйзаходняй трыбунай узведзены дах. Было ўзведзена лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. На стадыёне з’явіліся электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў, спартыўная і трэнажорная залы, кафэ.
 
У 2016 годзе электроннае табло заменена на сучаснае мультымедыйнае. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля 105×68 метраў.
 
Галоўная спартыўная арэна Віцебска двойчы прымала фінальныя матчы [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі па футболе]]. 26 мая 2002 года на ёй праходзіў вырашальны паядынак за перамогу ў [[Кубак Беларусі па футболе 2001/2002|Кубке Беларусі 2001/2002]]. У гэтым матчы футбольны клуб [[ФК Гомель|«Гомель»]] абыграў барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]]. 26 мая 2019 года адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2018/2019|Кубка Беларусі 2018/2019]], у якім салігорскі [[ФК Шахцёр Салігорск|«Шахцёр»]] атрымаў перамогу над мясцовым футбольным клубам [[ФК Віцебск|«Віцебск»]].
* два футбольныя палі — асноўнае з натуральным газонам і падагрэвам, запасное са штучным пакрыццём і трыбунамі на 1 000 гледачоў;
* лёгкаатлетычнае ядро — восем бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню і патройнага скачку, для скачкоў у вышыню і з шастом, для кідання молата і дзіды, для штурхання ядра;
* заходнюю трыбуну, у якой размешчаныя лёгкаатлетычны манеж, зала гульнявых відаў спорту (баскетбол, валейбол) з трыбунамі на 330 гледачоў, залы атлетычнай гімнастыкі і аэробікі, трэнажорная зала, гасцініца, кафэ;
* спецыялізаванаю залу бокса.
 
* [https://by.tribuna.com/tags/99636282/news/ Навіны спарткомплексу на by.tribuna.com]
* [https://vsporte.by/places/guvitebskiycsk Профіль спарткомплексу на vsporte.by]
 
 
{{Стадыёны чэмпіянату Беларусі па футболе}}