Розніца паміж версіямі "Нёман (спартыўны комплекс, Гродна)"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
|выява = [[Выява:Стадыён "Нёман" 9585.jpg|300px|ЦСК «Нёман»]]
|былыя назвы = «Чырвоны сцяг» (1963—2001)<br>Спартыўны камбінат «Нёман» (2001—2007)
|месцазнаходжанне = [[Беларусь]], [[Гродна]], вул.вуліца Камунальная, 3
|закладзены = 1962
|пабудаваны = 1963
Стадыён быў узведзены на месцы яўрэйскіх могілак, якія існавалі тут з XIX стагоддзя і былі зачыненыя пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Месца пахаванняў значна пацярпела ў ваенны час, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў савецкія ўлады канчаткова знішчылі іх. На пустэчы, якая ўзнікла на месцы могілак, і быў пабудаваны стадыён. «Чырвоны сцяг» з’яўляўся найбуйнейшай спартыўнай арэнай БССР пасля мінскага стадыёна [[Дынама (стадыён, Мінск)|«Дынама»]]. Умяшчальнасць драўляных трыбун складала 15 000 чалавек.
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Напрыканцы 2001 года спартыўнаяспартыўны арэнааб’ект былабыў перададзенаперададзены з уласнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту. Пасля змены ўласніка стадыён атрымаў новую назву — спартыўны камбінат «Нёман».
 
Увосень 2002 года пачалася маштабная рэканструкцыя арэны, якая была скончана ў 2008, калі стадыён набыў сучасны выгляд. Аўтарам праекта рэканструкцыі з’яўляецца У.М. Еўдакімаў. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая спартыўная арэна. Колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 8,5 тысяч, над Заходняйзаходняй трыбунай узведзены дах. Праведзены капітальны рамонт футбольнага поля, спартыўных залаў, гасцініцы. Былі ўзведзены лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і лёгкаатлетычны манеж. Старыя асвятляльныя мачты стадыёна заменены на новыя, з’явілася электроннае табло. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля 105×68 метраў.
 
Урачыстае адкрыццё новай арэны адбылося 12 жніўня 2008 года. Пасля рэканструкцыі спартыўны камбінат «Нёман» набыў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу. У 2009 годзе стадыёнстадыёну атрымаўбылі трэцююпрысвоены катэгорыютрэцяя катэгорыя УЕФА і другі клас ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.
 
Галоўная спартыўная арэна Гродна неаднаразова прымала важныя футбольныя паядынкі. 6 чэрвеня 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. У рамках адборачнага турніру [[Чэмпіянат свету па футболе|чэмпіянату свету]] 2010 беларусы перамаглі [[Зборная Андоры па футболе|зборную Андоры]]. 14 лютага 2013 года адбыўся першы матч 1/16 фінала [[Ліга Еўропы УЕФА|Лігі Еўропы]] 2012/2013, у якім барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]] згуляў унічыю са стамбульскім [[ФК Фенербахчэ|«Фенербахчэ»]]. 28 мая 2017 года стадыён спарткомплексу прымаў вырашальны паядынак за перамогу ў [[Кубак Беларусі па футболе 2016/2017|Кубке Беларусі 2016/2017]]. У гэтым матчы брэсцкае [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] абыграла салігорскі [[ФК Шахцёр Салігорск|«Шахцёр»]].
 
== Інфраструктура ==
* [https://by.tribuna.com/tags/99634737/news/ Навіны спарткомплексу на by.tribuna.com]
* [https://vsporte.by/places/cskneman Профіль спарткомплексу на vsporte.by]
 
 
{{Стадыёны чэмпіянату Беларусі па футболе}}