Розніца паміж версіямі "Віталь Кажан"

80 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
{{асоба}}
{{значэнні|Кажан}}
'''Віталь Кажан''' ({{ДН|9|10|1916}}, в. [[Балбекі (Шаркаўшчынскі раён)|Балбекі]], [[Дзісенскі павет (Расійская імперыя)|Дзісенскі павет]], [[Віленская губерня]], уяпер [[Шаркаўшчынскі раён]] — {{ДС|17|01|2004}}, [[Стамфард (Канектыкут)|Стамфард]], [[ЗША]]) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Скончыў польскую гімназію ў [[Дзісна|Дзісне]], вучыўся ў афіцэрскай школе. Ад [[1939]] г. працаваў настаўнікам. У жніўні [[1942]] г. скончыў першыя курсы афіцэраў у Мінску. Працаваў у [[БКС]] у [[Глыбокае|Глыбокім]], ад сакавіка [[1943]] г. быў загадчыкам беларускай канцылярыі пры нямецкай установе ў [[Вілейка|Вілейцы]]. З [[1944]] года ў эміграцыі. У [[Берлін]]е займаўся шкаленнем беларускіх афіцэраў. Ад лістапада [[1944]] г. быў [[ад’ютант]]ам [[Ф. Кушаль|Ф. Кушаля]]. Пасля [[капітуляцыя Германіі|капітуляцыі Германіі]] служыў у паліцыі {{нп5|лагер перамешчаных асоб|лагераў DP|uk|Табір переміщених осіб}}. З [[1948]] г. адміністратар газеты [[Бацькаўшчына (газета, 1947)|«Бацькаўшчына»]], сакратар [[Беларускі нацыянальны камітэт|Беларускага нацыянальнага камітэта]] на [[Амерыканская зона акупацыі Германіі|Амерыканскую зону акупацыі Германіі]]. З [[1949]] года ў лагеры ў [[Розенгайм]]е працаваў бухгалтарам і выкладаў нямецкую і англійскую мовы ў беларускай школе.
 
У [[1950]] г. прыехаў у ЗША. Спачатку жыў у [[Нью-Ёрк]]у, потым перабраўся ў [[СтэмфардСтамфард (Канектыкут)|Стамфард]], [[штат Канектыкут]]. Сябра [[БАЗА]], сакратар Стэмфардскага аддзела арганізацыі. Быў скарбнікам [[Рада БНР|Рады БНР]]. У [[1970-я|1970-х]] гг. — старшыня [[Беларуска-амерыканскі клуб|Беларуска-амерыканскага клуба]] ў [[Канектыкут|Канектыкуце]]. Уваходзіў у кіраўніцтва [[Фундацыя імя П. Крэчэўскага|Фундацыі імя П. Крэчэўскага]].
 
== Літаратура ==