Нёманская нізіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Cheoh kheng kar***
Тэгі: першае рэдагаванне Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак IOS
Радок 1:
Cheoh kheng kar***[[Выява:Liskiava Neman.jpg|thumb|right|Нёманская нізіна]]
'''Нёманская нізіна'''  — [[нізіна]] на захадзе [[Беларусь|Беларусі]], пераважна ў [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]], уздоўж ракі [[Рака Нёман|Нёман]] ад [[Стаўбцоўская раўніна|Стаўбцоўскай раўніны]] да [[Балтыйская града|Балтыйскай грады]] ([[Літва]]). Працягласць з захаду на ўсход  — 160  км, шырыня з поўначы на поўдзень  — 20-55  км. Вышыня над узроўнем мора  — 80—160  м. Плошча  — каля 8,3 тыс. км². Падзяляецца на [[Верхнянёманская нізіна|Верхнянёманскую]] і [[Сярэднянёманская нізіна|Сярэднянёманскую]] нізіны.
 
Мяжуе з [[Мінскае ўзвышша|Мінскім]], [[Навагрудскае ўзвышша|Навагрудскім]], [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім]], [[Гродзенскае ўзвышша|Гродзенскім]] і [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім]] узвышшамі, а таксама з [[Капыльская града|Капыльскай]] градой і [[Лідская раўніна|Лідскай]] раўнінай.
 
На тэрыторыі працякае мноства [[рака|рэк]], буйнейшыя з якіх Нёман і яго прытокі  — [[Сула (прыток Нёмана)|Сула]], [[Рака Уса, прыток Нёмана|Уса]], [[Рака Бярэзіна, прыток Нёмана|Бярэзіна]], [[Рака Гаўя, прыток Нёмана|Гаўя]], [[Рака Дзітва|Дзітва]], [[Рака Котра|Котра]], [[Рака Уша, прыток Нёмана|Уша]], [[Рака Сэрвач, прыток Нёмана|Сэрвач]], [[Рака Моўчадзь|Моўчадзь]], [[Рака Шчара|Шчара]], [[Рака Зэльвянка|Зэльвянка]], [[Рака Рось|Рось]], [[Рака Свіслач, прыток Нёмана|Свіслач]], [[Рака Чорная Ганча|Чорная Ганча]].
Сустракаюцца невялікія [[возера|азёры]] [[ледавіковы перыяд|ледавіковага перыяду]]. Буйныя азёры: [[Возера Белае, Гродзенскі раён|Белае]], [[Возер Рыбніца|Рыбніца]], [[Возера Берштаўскае|Берштаўскае]], [[Возера Верхаўскае|Верхаўскае]].
 
Каля 35  % нізіны займаюць [[лес|лясы]] ([[сасна|сасновыя]], [[яліна|яловыя]], [[змешаны лес|змешаныя]]), радзей  — [[дуб]]ровы. У межах Нёманскай нізіны знаходзяцца заказнікі дзяржаўнага значэння: ландшафтныя  — Азёры, [[Ліпічанская пушча]], [[Катранская пушча|Котра]]; біялагічныя  — Гожаўскі, Парэцкі, Сапоцкінскі. На беразе Нёмана ўнікальнае геалагічнае агаленне Самастрэльнікі ([[Мастоўскі раён]]). Зоны адпачынку: дзяржаўнага значэння  — Азёры, Масты; мясцовага значэння  — Дзітва, Морына, Воўпа, Скідаль, Сонічы, Высокае і іншыя.<ref>Турысцкая энцыклапедыя Беларусі.  — Мн. : БелЭн, 2007.  — 648 с.  — ISBN 978-985-11-0384-9</ref>
 
На тэрыторыі нізіны маюцца радовішчы [[Карысныя выкапні Беларусі|карысных выкапняў]]  — [[гліна|гліны]], [[крэйда|крэйды]], [[мергель|мергелю]], [[пясок|будаўнічых пяскоў]].
 
Месца, дзе Нёман перасякае мяжу з [[Літва|Літвой]],  з'яўляецца самай нізкай кропкай Беларусі (81 м).
 
{{зноскі}}