Глабалізацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: ''''Глабалізацыя''' ({{lang-en|Globalization}} ці ''globalisation''), працэс сусветнай эканамічнай, палітычнай і ку...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Глабалізацыя''' ({{lang-en|Globalization}} ці ''globalisation''), працэс сусветнай эканамічнай, палітычнай і культурнай [[уніфікацыя|уніфікацыі]] і [[інтэграцыя|інтэграцыі]]. Асноўным следствам гэтага з'яўляецца сусветны падзел працы, міграцыя ў маштабах усёй планеты [[капітал]]у, чалавечых і вытворчых рэсурсаў, [[стандартызацыя]] эканамічных і тэхналагічных працэсаў, уніфікацыя заканадаўства, збліжэнне культур розных краін. Гэта аб'ектыўны працэс, які носіць сістэмны характар, ахоплівае ўсе сферы жыцця [[грамадства]].
 
У палітыцы глабалізацыя заключаецца ў аслабленні [[дзяржава|нацыянальных дзяржаў]], змяненні і скарачэнні іх [[суверэнітэт]]у. З аднаго боку, гэта адбываецца з-за таго, што сучасныя дзяржавы дэлегуюць усё больш паўнамоцтваў уплывовым міжнародным арганізацыям, такім як [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый]], [[Сусветная гандлёвая арганізацыя]], [[МВФ]], [[НАТО]]. З другога боку, за кошт скарачэння дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў эканоміку і змяншэння падаткаў павялічваецца палітычны ўплыў прадпрыемстваў (асабліва вялікій [[транснацыянальная карпарацыя|транснацыянальных карпарацый]]). З-за больш лёгкай міграцыі людзей і свабоднага перамяшчэння капіталаў за мяжу змяншаецца ўлада дзяржаў і ў дачыненні да сваіх грамадзян.