Жабінка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 33:
{{змест злева}}
== Гісторыя ==
На працягу 16—20 ст. на тэрыторыі сучаснага горада існавалі паселішчы Абрамавічы, Галінова, Купіна, Малая Жабінка, Мышчыцы Пакроўскія. Жабінка заснаваная ў кан. 18 ст. і з'яўлялася мызай (хутарам) фальварка Плошча. У 1816 г. належала Галецкім, складалася з 3 двароў, дзе жылі 10 сялян. У 1830-я - 1939 Жабінкай уладарылівалодалі Трэмбіцкія.
 
З 1871 Жабінка — станцыя Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Першыя жыхары — сяляне навакольных вёсак. Пасля будаўніцтва Жабінка-Пінскай веткі Палескіх чыгунак Жабінка чыгуначны вузел. У 1892 — 30 двароў, 282 жыхары, 6 крамаў, гасцініца, пошта, 3 карчмы, 2 саматужныя майстэрні, царква ў суседніх Мышчыцах (з 1885). У 1902 уключана ў межы яўрэйскай аседласці, паколькі звыш 40% жыхароў Жабінкі паводле веравызнання з'яўляліся іудзеямі. У 1897 - 45 дамоў, насельніцтва ўзрасло да 332 чалавек. У 1901 пабудаваны нафтавы склад для продажу газы, у 1902 — паравы млын, а ў хуткасці — сукнавальня і лесапільня. У 1888—1905 была пракладзена шаша Федзькавічы—Жабінка—Камянец. З 1907 пачало дзейнічаць Жабінкаўскае пазыкова-ашчаднае таварыства, якое ўтварылі 47 найбольш заможных жыхароў Жабінкаўшчыны. Кожнае 15 чысло месяца (згодна дазволу гродзенскага губернатара ад 9.10.1908 г.) у пасёлку адбываліся кірмашы. Існавала народнае вучылішча.