Розніца паміж версіямі "Лівій Андронік"

4 байты дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
 
{{Пісьменнік}}
{{пісьменнік}}
'''Лівій Андронік''' ({{lang-la|Livius Andronicus}}; каля [[280 да н.э.]]-каля [[200 да н.э.]]) — [[старажытны Рым|рымскі]] эпічны паэт і даматург. Першы рымскі паэт вядомы па імені; ужо антычныя аўтары лічылі яго бацькам лацінскай літаратуры.
 
Лівій Андронік быў захоплены ў палон пры ўзяцці рымлянамі горада [[Таранта|Тарэнтум]], на той час грэкамоўнага. Палонны стаў рабом і быў прыстаўлены да выхавання дзяцей у рымскай сям’і, пазней атрымаў ад гаспадароў волю. Праўдападобна, ''Андронік'' — яго грэцкае імя, а імя ''Лівій'' ён атрымаў ад рымскай сям’і, якой належыў.
 
Лацінскі пераклад [[Адысея|Адысеі]] [[Гамер]]а [[сатурнаў верш|сатурнавым вершам]] Лівій стварыў для мэтаў выкладання. Ягоныя драматычныя творы, імаверна таксама заснаваныя на грэцкім матэр’яле, ставіліся на сцэне (першы — у 240 да н.э.); вядомыя назвы шэрагу яго трагедый (''Achilles'', ''Andromeda'', ''Danae'' і інш.) і прынамсі дзьвух камедый (''Gladiolus'' і ''Ludius''). Згадваецца таксама рэлігійны гімн яго аўтарства.
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Паэты Старажытнага Рыма]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}