Яку: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Яку''' — японскі востраў, за 60 км на поўдзень ад вострава [[|Кюсю]], уваходзіць у прэфектур...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:19, 5 верасня 2019

Яку — японскі востраў, за 60 км на поўдзень ад вострава Кюсю, уваходзіць у прэфектуру Кагосіма.

Геаграфія

Уяўляе сабой няправільны пяцівугольнік плошчай 503 км². Найвышэйшы пункт — 1935 м над узроўнем мора. Большую частку вострава пакрывае трапічны лес. Расце дрэва сугі (Cryptomeria japonica). Багатая фауна, якая ўключае аленяў і малпаў, маляўнічыя горы і вадаспады, тэрмальныя крыніцы прывабліваюць на востраў да 300 тысяч турыстаў у год.

У 1993 востраў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як унікальны ўзор добра захаванага трапічнага лесу.

Зноскі