Дорыян (ураган): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Да 1 верасня ўраган дасягнуў максімальнай сілы, пяці балаў па пяцібальнай шкале. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры цыклону складала 295 км/г, пры парывах яна дасягала 354 км/г<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=236481 nn.by]</ref>.
 
2 верасня эпіцэнтр урагану знаходзіўся за 170 км на ўсход ад Палм-Біч (штат Фларыда). На [[Багамскія астравы|Багамах]] вецер выклікаў уздым узроўню вады на некалькі метраў, у выніку чаго многія будынкі заліло вышэй за дах<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=236543 nn.by]</ref>; ураган пазбавіў жыцця сама меней 20 чалавек<ref>[https://www.svaboda.org/a/30147499.html svaboda.org]</ref>, былі пашкоджаны або цалкам знішчаны каля 13 тысяч дамоў<ref>[https://polskieradio24.pl/5/1223/Artykul/2363533,Bahamy-szacuja-straty-po-huraganie-Dorian-Jestesmy-swiadkami-historycznej-tragedii polskieradio24.pl]</ref>. Паводле Чырвонага Крыжа, ураган моцна пашкодзіў або знішчыў амаль палову дамоў на астравах [[Вялікі Багама]] і Абака. Па дадзеных ААН, каля 70000 чалавек спатрэбілася жыццёва неабходная дапамога: пітная вада, ежа, лекі і прытулак<ref>[https://www.svaboda.org/a/30147499.html svaboda.org]</ref>.
 
У ЗША адмянілі 1034 авіярэйсы з-за пагрозы ўрагану<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=236517 nn.by]</ref>. Рэжым надзвычайнага становішча абвясцілі штаты [[штат Фларыда|Фларыда]], [[штат Джорджыя|Джорджыя]], [[Паўднёвая Караліна]] і [[Паўночная Караліна]]. Яшчэ раней [[Прэзідэнт ЗША]] [[Дональд Трамп]] адмяніў візіт у Польшчу<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=236484 nn.by]</ref>.