Розніца паміж версіямі "Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў"

др
няма тлумачэння праўкі
др
{{пісьменнік}}
'''Міхаі́л Алякса́ндравіч Шо́лахаў''' ({{lang-ru|Михаил Александрович Шолохов}}, 11 [[24 мая|[24] мая]] [[1905]], хутар [[Кружылінскі]], станіца [[Вёшанская (станіца)|Вёшанская]], [[Данецкая акруга (Вобласць Войска Данскога)|Данецкая акруга]], [[вобласць Войска Данскога]] — 21 лютага 1984, станіца Вёшанская, [[Шолахаўскі раён]], [[Растоўская вобласць]]) — рускі савецкі пісьменнік, журналіст і кінасцэнарыст. [[Вайсковы карэспандэнт]] (1941—1945). [[Палкоўнік]] (1943). Лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] ([[1965 год]] — «за мастацкую сілу і цэласць эпасу пра данское казацтва ў пераломны для Расіі час»), Сталінскай прэміі (1941), Ленінскай прэміі (1960). [[Акадэмікі АН СССР|Сапраўдны член]] [[Акадэмія навук СССР|АН СССР]] ([[1939]]). Двойчы [[Герой Сацыялістычнай Працы]] ([[1967]], [[1980]]).
'''Міхаі́л Алякса́ндравіч Шо́лахаў ''' ({{lang-ru|Михаи́л Алекса́ндрович Шо́лохов}}; {{ДН|24|5|1905|11}} — {{ДС|21|2|1984}}) — рускі савецкі [[пісьменнік]]. Акадэмік АН СССР (1939).
 
== Біяграфія ==
== Біяграфічныя звесткі ==
 
Вучыўся ў гімназіі (1913-18). Друкаваўся з 1923. 3 1926 жыў у станіцы Вёшанскай. У Вялікую Айчынную вайну карэспандэнт газеты «Правда».
=== Маладосць ===
М. А. Шолахаў нарадзіўся {{OldStyleDate|24|мая|1905|11}} года на хутары Кружылін станіцы [[Вёшанская (станіца)|Вёшанскай]] (цяпер хутар [[Кружылінскі]] {{МН|Шолахаўскага раёна|ў Шолахаўскім раёне|Шолахаўскі раён}} [[Растоўская вобласць|Растоўскай вобласці]]). Пры нараджэнні атрымаў прозвішча — Кузняцоў, якое змяніў у 1912 годзе на прозвішча Шолахаў.
 
=== Бацькі і сям'я ===
Бацька, Аляксандр Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1865 годзе ў [[Разанская губерня|Разанскай губерні]], да казацтва не належаў<ref name=ria>[http://ria.ru/spravka/20150524/1065924634.html Биография Михаила Шолохова, РИА «Новости», 24.05.2015.]</ref>, быў «шыбаем» (скупнікам жывёлы), сеяў збожжа на пакупной казачай зямлі, служыў прыганятым у камерцыйным прадпрыемстве хутарскога маштабу, кіраўнікам на паравым млыне і г. д. Дзед бацькі быў [[купец|купцом]] трэцяй [[купецкая гільдыя|гільдыі]], родам з горада [[Зарайск]]а, ён перасяліўся са сваёй вялікай сям'ёй на Верхнюю Доншчыну ў сярэдзіне 1870-х гадоў, набыў дом з падворкам і заняўся скупкай зерня<ref>''Валентин Осипов'' Шолохов. — М.: Молодая гвардия, Серия [[Жизнь замечательных людей]], 2010. ISBN 978-5-235-03314-6.</ref>.
 
Маці, Анастасія Данілаўна нарадзілася ў 1871 годзе, казачка па маці, дачка селяніна-перасяленца на [[Дон]], былога прыгоннага [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]]. Доўгі час была ў слугаванні ў панскім маёнтку Ясенеўка. Сірата была сілком выдадзена замуж пані Паповай, у якой служыла, за сына станічнага атамана Кузняцова. Але пазней яна пакінула свайго мужа і пайшла да Аляксандра Шолахава. Іх сын Міхаіл нарадзіўся [[няшлюбнае дзіцё|байстручкам]] і быў запісаны на прозвішча афіцыйнага мужа маці — Кузняцоў. Толькі пасля смерці афіцыйнага мужа, у 1913 годзе, бацькі хлопчыка змаглі абвянчацца ў [[Царква Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы (Каргінская)|царкве]] хутара Каргін (цяпер станіца [[Каргінская]])<ref>[http://stkarginskaya.narod.ru/hist_podr.html История станицы Каргинской]</ref>, і Міхаіл атрымаў прозвішча Шолахаў.
 
У [[1910]] годзе сям'я пакінула хутар Кружылін і пераехала ў хутар Каргін: Аляксандр Міхайлавіч паступіў на службу да каргінскага купца. Бацька запрасіў мясцовага настаўніка Цімафея Цімафеевіча Мрыхіна для навучання хлопчыка грамаце. У 1912 годзе Міхаіл паступіў адразу ў другі клас Каргінскай міністэрскай (а не царкоўна-прыхадской, як сцвярджаюць некаторыя бібліёграфы пісьменніка) пачатковай школы (Сядзеў за адной партай з Канстанцінам Іванавічам Каргіным — будучым пісьменнікам, які напісаў вясной 1930 года аповесць «Бахчаўнік»)<ref>''Каргина И. Б.'' Букет бессмертников. Константин Каргин и Михаил Шолохов: неизвестные страницы творческой биографии. — М.: АИРО—XXI, 2007.</ref>. У 1914 годзе бацька прывёз сына ў [[Масква|Маскву]] — Міхал вучыўся адзін год у падрыхтоўчым класе [[8-я Маскоўская гімназія|8-й Маскоўскай мужчынскай (Шалапуцінскай) гімназіі]]. Роўна праз год бацькі перавялі хлопчыка ў гімназію г. [[Багучар]]а [[Варонежская губерня|Варонежскай губерні]]. З 1915 па 1918 год Міхаіл Шолахаў жыў у сям'і законавучыцеля Д. Цішанскага. Тым часам дзесяцігадовы Міхаіл пачаў складаць свае першыя аповеды, запісваў іх у сшытак. Яго складанні ў класе хваліла настаўніца Вольга Паўлаўна Страхава, некаторыя зачытвала ўслых. Перад прыходам у горад акупацыйных нямецкіх войскаў, са словаў Міхала, ён кінуў навучанне і з'ехаў на хутар дахаты (сям'я ў той час жыла на хутары Плешакоў, што на Доне супраць станіцы Яланскай, дзе бацька працаваў кіроўным паравым млыном. У Плехах Шолахаў жылі проста на млыне, у завозчыцкай, у невялікай каменнай хаце).
 
У [[1918]]—[[1919]] годах Міхаіл Шолахаў скончыў чацвёрты клас [[Вёшанская (станіца)|Вёшанскай]] гімназіі.
 
У 1920 годзе сям'я пераехала зноў у станіцу Каргінскую (пасля прыходу [[Саветы|Савецкай улады]]), дзе Аляксандр Міхайлавіч атрымаў пасаду загадніка нарыхтканторы Донпрадкама, а яго сын Міхаіл стаў настаўнікам па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва ў хутары Латышове, потым — справаводам Каргінскага станічнага [[рэўкам]]а.
 
У [[1920]]—[[1921]] гадах Міхаіл Шолахаў жыў з сям'ёй у станіцы [[Каргінская|Каргінскай]]. Пасля сканчэння растоўскіх падатковых курсаў атрымаў прызначэнне на пасаду харчовага інспектара ў станіцу Буканоўскую, потым уступіў у харчатрад, браў удзел у харчразвёрстцы. У 1920 годзе харчатрад на чале з 15-гадовым Шолахавым трапіў у палон да [[Махно]]. Тады ён думаў, што яго расстраляюць, але яго адпусцілі.
 
== Творчасць ==
35 454

праўкі