Розніца паміж версіямі "Танегасіма"

2 байты дададзена ,  1 год таму
 
 
== Геаграфія ==
ТанэгасимаТанегасіма размешчана за 35 км на поўдзень ад паўвострава Осумі, які належыць востраву [[Кюсю]]. Яе працягласць з поўначы на ​​поўдзень складае 58 км, з захаду на ўсход — 7 км. Разам з суседнімі астравамі [[Яку]], Куціноэрабудзіма і Магесіма ўваходзіць у склад астравоў Осумі.
 
Формай Танегасіма нагадвае выцягнутае рысавае зярнятка. Вышэйшы пункт — 282 м. Рэльеф Танегасімы пераважна нізінны. Плошча вострава — каля 445 км². Яго ўсходняя частка крутая і скалістая, а заходняя — спадзістая, пакрытая пясчанымі пляжамі.
 
Сярэднямесячная тэмпература на Танегасіме вышэй за 10 °C, а сярэднегадавая колькасць [[ападкі|ападкаў]] — 2700 мм. Флора прадстаўлена субтрапічнымі раслінамі, а таксама сельскагаспадарчымі культурамі: батат, тытунь, арахіс, гарох, мандарыны і г. д. Прыбярэжныя воды багатыя на крэветкі і рыбу.
 
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Астравы Японіі]]
[[Катэгорыя:Кагосіма (прэфектура)]]