Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Першы аповед «Звяры» (пасля «Прадкамісар»), адпраўлены М. А. Шолахавым у альманах «Маладагвардзеец», не быў прыняты рэдакцыяй. 14 снежня 1924 года ў газеце «Малады ленінец» выйшаў аповед «[[Радзімка (аповед)|Радзімка]]», што адкрыў цыкл данскіх аповедаў: «Пастух», «Ілюха», «Жарабя», «Блакітны стэп», «Сямейны чалавек», «Смяротны вораг», «Двумужняя» і інш. Яны былі апублікаваны ў камсамольскай перыёдыцы, а потым склалі тры складанкі, што выйшлі адна за адной: «Данскія аповеды», «Блакітны стэп» (абодва ў выдавецтве «Новая Масква» — 1926) і «Пра Калчака, крапіву і іншае» (1927).
 
У сярэдзіне 1925 года Міхал Шолахаў пазнаёміўся з [[Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч|Аляксандрам Серафімовічам]]. Аўтар «[[Жалезны струмень (аповесць)|Жалезнага струменя]]» высока ацаніў талент маладога аўтара — першая кніга аповедаў Шолахава выйшла з прадмовай СерафімавічаСерафімовіча.
 
У сваіх інтэрв'ю і аўтабіяграфіях Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў паведамляў, што пачаў пісаць «Ціхі Дон» у кастрычніку 1925 года. Адразу раман атрымаў назву «Доншчына». (Тым часам ён жыў у станіцы [[Буканаўская|Буканаўскай]] у хаце бацькоў жонкі). Родныя жонкі спачатку іранічна паставіліся да пісьменніцкіх заняткаў дваццацігадовага Шолахава<ref>''В. Петелин''. Михаил Александрович Шолохов. Энциклопедия. — {{М}}: Алгоритм, 2011. — С. 97—98.</ref>. Асабліва трывожылася пра мужа Марыя Пятроўна — крый божа, Мішка з глузду з'едзе! — калі Міхаіл Шолахаў дзве-тры ночы не ведаў ні сну, ні адпачынку, працуючы над будучым раманам<ref>''Иван Жуков''. Рука судьбы. Правда и ложь о Михаиле Шолохове и Александре Фадееве. {{М}}: Воскресенье, 1994. — С. 19—20. — 256 c.</ref>. Напісаўшы 5—6 ''друкаваных лістоў'' Міхаіл Шолахаў кінуў пачатую працу, адчуў: нешта не тое… Стаў думаць пра шырэйшы раман. Няцяжка ўявіць палажэнне таго няпростага часу, задумы маладога пісьменніка выклікалі неразуменне ці лічыліся бескарысным захапленнем маладосці. Нават бацька Міхала быў засмучаны пісьменніцкім запалам сына, даводзячы, што ў яго нічога не атрымаецца, бо для пісьменніцтва патрэбна вялікая культура і веды жыцця. На жаль, рукапісы «Доншчыны» былі згублены ў гады вайны.
 
Пасля вяртання ў Каргінскую ў сям'і нарадзілася старэйшая дачка Святлана ([[1926]], ст. Каргінская), потым сыны Аляксандр ([[1930]]—[[1990]], Растоў-На-Дону), Міхаіл ([[1935]], Масква), дачка Марыя ([[1938]], Вёшанская).
 
У 1926 годзе памёр бацька Шолахава, Аляксандр Міхайлавіч, якому ледзь споўнілася шэсцьдзясят гадоў. Міхаіл Шолахаў вырашыў абзаводзіцца сваёй хатай. Для сталага жыхарства была абрана станіца [[Вёшанская]]. «Гэта было злучана з маёй працай», — растлумачыць Шолахаў. На першую пару маладая сям'я здымала пад кватэру два пакоі, а ў 1928 годзе купілі хату на тры пакоі з нізамі і невялікім падворкам. У гэтай хаце на вуліцы Вялікай (зараз Шолахаўскай) Міхаіл Аляксандравіч ''напісаў амаль увесь «Ціхі Дон»''.
 
Праца над першымі двума тамамі «Ціхага Дона» заняла ў Міхала Аляксандравіча Шолахава каля трох гадоў. Аднак трэцяя кніга рамана яшчэ доўга не з'яўлялася — друкавалася ў часопісе «Кастрычнік» з перапынкамі і некаторымі скарачэннямі да кастрычніка 1932 года.
 
У 1932 годзе пісьменнік уступіў у шэрагі [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|Камуністычнай партыі]], неўзабаве яго абралі ў члены [[Растоў]]скага [[Выканаўчы камітэт|крайвыканкама]].
 
У 1937 годзе М. А. Шолахаў — [[дэпутат]] [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]], а ў 1938-ым Шолахаў быў пад пагрозай трапіць у турму, таму што чэкіст [[Яфім Георгіевіч Еўдакімаў|Еўдакімаў]] заступнічаў аб арышце ў [[Сталін]]а. У 1939 годзе, нягледзячы на нападкі і вінавачанні ў [[плагіят|плагіяце]], [[Урад СССР|Савецкі ўрад]] узнагародзіў пісьменніка ордэнам Леніна, Міхаіл Аляксандравіч — дэлегат [[XXVII з’езд КПСС|XXVIII з’езда КПСС]], а савецкія акадэмікі абралі яго сапраўдным членам [[Акадэмія навук СССР|Акадэміі навук СССР]].
 
== Творчасць ==