Спартак (стадыён, Магілёў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14:
 
== Гісторыя ==
У 1951 годзе пляцоўка ў цэнтры Магілёва, на месцы якой зараз знаходзіцца стадыён, была адведзена пад спартыўныя мэты. Напрыканцы 1954 гэта пляцоўка перададзена абласному савету спартыўнага таварыства «Спартак» для будаўніцтва стадыёна. У маі 1956 года новы спартыўны аб’ект быў уведзены ў эксплуатацыю. З 1960 стаў хатняй арэнай мясцовай футбольнай каманды «Хімік» (сучасная назва [[ФК Дняпро Магілёў|«Дняпро»]]). У 1967 годзе была ўзведзена жалезабетонная трыбуна на 5 000 чалавек з падтрыбуннымі памяшканнямі. У 1983 з’явіліся распранальні для футбалістаў, прэс-цэнтр, табло. Колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 12 000.
 
З 1992 года стадыён «Спартак» стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1999—2000 гадах праходзіў першы этап рэканструкцыі спартыўнай арэны, падчас якой праведзены капітальны рамонт усіх трыбун, распранальняў, прэс-цэнтра, медпункта. На трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, у выніку чаго ўмяшчальнасць скарацілася да сучасных 7 350 месцаў. Адрамантаваны спартыўная зала і лёгкаатлетычны манеж. Была ўкладзена падстава для штучнага пакрыцця бегавых дарожак.