Розніца паміж версіямі "Нёман (спартыўны комплекс, Гродна)"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
 
== Гісторыя ==
Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 1962 годзе. Дазвол атрымлівалі прафсаюзы, якія і пабудавалі спартыўную арэну ў 1963, надаўшы ёй назву «Чырвоны сцяг». У 1964 годзе стадыён быў здадзены ў экплуатацыю. На гэты час ужо існавала мясцовая футбольная каманда [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]], для якой арэна стала хатняй.
 
Стадыён быў узведзены на месцы яўрэйскіх могілак, якія існавалі тут з XIX стагоддзя і былі зачыненыя пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Месца пахаванняў значна пацярпела ў ваенны час, а ў сярэдзіне 1950-х гадоў савецкія ўлады канчаткова знішчылі іх. На пустэчы, якая ўзнікла на месцы могілак, і быў пабудаваны стадыён. «Чырвоны сцяг» з’яўляўся найбуйнейшай спартыўнай арэнай БССР пасля мінскага стадыёна [[Дынама (стадыён, Мінск)|«Дынама»]]. Умяшчальнасць драўляных трыбун складала 15 000 чалавек.
== Інфраструктура ==
У цяперашні час цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман» уключае ў сябе:
* два футбольныя палі — асноўнае з натуральным газонам і падагрэвам, запасное са штучным пакрыццём і трыбунамітрыбунай на 1 000 гледачоў;
* лёгкаатлетычнае ядро з васьмю бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін, лёгкаатлетычны манеж, залы спартыўнай і мастацкай гімнастыкі, залы барацьбы і бокса;
* пляцоўкі для баскетбола і валейбола, залы каратэ і таэквандо, трэнажорную залу, гасцініцу, кафэ.