Розніца паміж версіямі "Зігмунт Ігнатавіч Серакоўскі"

няма тлумачэння праўкі
== Біяграфія ==
[[Выява:Z Sierakowski 1863.jpg|thumb|злева|Зігмунд Серакоўскі]]
Сын Ігната і Фартунаты.
 
Вучыўся ў [[Пецярбургскі універсітэт|Пецярбургскім універсітэце]], але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у [[Арэнбургскі корпус]], дзе пасябраваў з [[Тарас Шаўчэнка|Тарасам Шаўчэнкам]]. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў [[Акадэмія Генеральнага штаба|Акадэмію Генеральнага штаба]]. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі [[М. Дабралюбаў|М. ДабралюбаДабралюбавым]]вым, [[М. Чарнышэўскі]]м. У [[1857]] стварыў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]] рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты [[Каліноўскія]]. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з [[А. Герцэн]]ам, [[М. Агароў|М. Агаровым]], [[Дж. Гарыбальдзі]].
 
З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на [[Ковеншчына|КовеншчынКовеншчыне]]е. У канцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам [[Біржы]], сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на [[Лукішская плошча|Лукішскай плошчплошчы]]ы ў Вільні.
 
Месца пахавання доўгі час заставалася невядомым. У 2017 годзе літоўскія археолагі пасля апоўзня на гары Гедыміна ў Вільнюсе знайшлі магілу мужчыны са звязанымі ззаду рукамі і з залатым пярсцёнкам на пальцы з выгравіраваным на ім надпісам па-польску «Zygmónt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.», які дазволіў індэнтыфікаваць яго як Зыгмунта Серакоўскага (Апалонія  — імя ягонай жонкі)<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=194752 Пярсцёнак Серакоўскага, знойдзены на гары Гедыміна ФОТАФАКТ]</ref>. Акрамя таго, вядома, што Серакоўскі быў паранены ў спіну, такое ж пашкоджанне мелася ў пахаванага мужчыны, дадатковы было праведзена параўнанне чэрапа з фотаздымкамі<ref name="svaboda">[https://www.svaboda.org/a/29847199.html Як расейцы пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі зьвязаныя за сьпінай, цела засыпанае вапнай. ФОТА]</ref>.
== Сям'я ==
 
== Сям’я ==
Жонка З. І. Серакоўскага — [[Апалонія з Далеўскіх]], сястра [[Цітус Далеўскі|Цітуса]], [[Францішак Далеўскі|Францішка]] і [[Канстанцін Далеўскі|Канстанціна]], таксама ўдзельнікаў Паўстання.