Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
|дырэктар =[[Вераніка Вінэль]]
|мастацкі кіраўнік =
|галоўны рэжысёр =[[Максім Сохар]]
|галоўны дырыжор =
|галоўны балетмайстар =
Радок 61:
У 2005—2008 гадах галоўным рэжысёрам тэатра працавала Т. Дарагабед. Шмат увагі ў гэтыя гады надавалася дзіцячаму рэпертуару, а таксама музычным пастаноўкам і тэатралізаваным канцэртам. Стала тэндэнцыяй выкарыстоўваць ў спектаклях гарадскія музычныя гурты ўжывую. Рэжысёр С. Карбоўскі ў спектаклі «Пясочны гадзіннік» П. Васючэнкі выводзіць на сцэну гурт «Skynet», Т. Дарагабед у спектаклі «Срэбныя крылы» В. Аляксеева выкарыстоўвае гурт «ZемляКоролевымоd». Музычныя спектаклі ствараюцца з дапамогай бабруйскіх кампазітараў В. Сажына («Чырвоны каптурык» Я. Шварца, «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Мэры Попінс» паводле П. Трэверс), Я. Гіршына («Пігмаліён» Б. Шоў, «Чароўная лямпа Аладзіна» А. Чупіна, «Па шчупаковаму загаду» В. Чэрапавай). У гэты ж час вядзецца актыўная праца з беларускімі аўтарамі А. Курэйчыкам, Н. Віленчык, А. Якімовічам, Н. Марчук, Г. Марчуком, П. Вясючэнкам, В. Караткевіч, В. Ткачовым, А. Дзялендзікам, А. Дударавым і іншымі. Сярод спектакляў па п'есах беларускіх аўтараў асобую цікаўнасць выклікаюць «Камедыянт, альбо Узнёсласць сумнай надзеі» А. Асташонка ў пастаноўцы Р. Таліпава, «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы С. Палешчанкова, «Пясочны гадзіннік» П. Васючэнкі ў пастаноўцы С. Карбоўскага.
 
ЗУ 20092009—2015 годагадах галоўным рэжысёрам тэатра з'яўляеццаяўляўся [[М.Максім Сохар]]. Тэатр працягвае арыентавацца на беларускіх аўтараў. Створаны спектаклі па п'есах А. Карэліна «Хачу быць хамячком» (рэж. М. Сохар), «Не пакідай мяне» А. Дударава (рэж. С. Карбоўскі), «Нерон» (рэж. М. Сохар) і «Страцім-лебедзь» (рэж. В. Баркоўскі) Ю. Сохара, «Срэбныя крылы» В. Аляксеева (рэж. Т. Дарагабед), «Камедыя» У. Рудава (рэж. М. Сохар). Разам з тым шмат увагі аддаецца класічным пастаноўкам: «Дзядзечкаў сон» Ф. Дастаеўскага, «Лес» А. Астроўскага, «Недарасль» Д. Фанвізіна, «Варвары» М. Горкага. У тэатры працуе шэраг выбітных акцёраў, якія ўжо неаднойчы атрымлівалі ўзнагароды на міжнародных фестывалях. Сярод іх заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь А. Парфяновіч, А. Грахава, Н. Кашпур, Г. Агейкіна. Таксама варта вылучыць А. Дваранікава, А. Сафронаву, Л. Кучко, П. Мікуліка, І. Бурака.
 
=== Удзел у фестывальным жыцці, яго арганізацыя ===
У Бабруйску паўстаў і праводзіцца фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (у [[1998]], [[2001]], [[2008]], [[2011]], 2015, 2017).
 
Тэатр неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародным фэсце «Класіка сёння» ў [[Днепрардзяржынск]]у ([[Украіна]]). У маі ў [[2006]] на гэтым фестывалі тэатрам былі атрыманы 2 узнагароды: за лепшую жаночую ролю другога плану — Наталля Кашпур за ролю Аршулі ў спектаклі «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча. У намінацыі «Лепшая маладая актрыса» фестывалю ўзнагароду атрымала Віталіна Лебедзева. У 2008 у намінацыі «Лепшая жаночая роля 2 плана» артыстка Наталля Кашпур зноў атрымала ўзнагароду за ролю місіс Пірс у спектаклі «Пігмаліён» Б. Шоу. У 2011 годзе прыз за лепшую жаночую роль фестывалю атрымала артыстка Ала Грахава ў спектаклі «Дзядзечкаў сон» Ф. Дастаеўскага. У 2013 годзе прыз за лепшую мужчынскую ролю 2 плану атрымаў заслужаны артыст РБ Аляксандр Парфяновіч у спектаклі «Лес» А. Астроўскага. У гэтым жа спектаклі артыстка Ала Грахава атрымала прыз у намінацыі «Лепшая жаночая роля» фестывалю. Наладжаныя творчыя сувязі з тэатрам юнага гледача з [[Бранск]]а і [[Калуга|Калугі]], з тэатрамі з [[Мазыр]]а і [[Маладзечна]], неаднаразова праводзіліся малыя абменныя гастролі.
Радок 77:
* [[Валерый Ласоўскі]] (2000—2002).
* [[Таццяна Дарагабед]] (2005—2008).
* [[Максім Сохар]] (з 20092009—2015).
 
Свае пастаноўкі ў тэатры ажыццяўлялі рэжысёры У. Шыманскі, А. Каменская, Б. Утораў, У. Унукаў, В. Смеян, М. Трухан, У. Баркоўскі, А. Дубовік, У. Караткевіч, М. Дзінаў, С. Кавальчык, У. Савіцкі, Л. Бархатава, Я. Натапаў, Р. Таліпаў, Л. Монакава і іншыя.