др
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1996 пачалася капітальная рэканструкцыя спартыўнай арэны. Падчас рэканструкцыі мясцовы футбольны клуб [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] працягваў гуляць на хатнім стадыёне, праводзіліся і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Частка гледачоў пры гэтым размяшчалася на часовых трыбунах. У 1999 годзе скончылася першая чарга будаўніцтва новай арэны. Былі ўзведзены тры трыбуны на 2 311 гледачоў, лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. Зноў пабудаваныя аб’екты былі прыняты ў камунальную ўласнасць Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на іх базе быў створаны абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі».
Другая чарга будаўніцтва скончылася ў 2006 годзе. Была пабудавана асноўная заходняя трыбуна, над якой быў узведзены дах. Умяшчальнасць спартыўнай арэны ўзрасла з 2 311 да 10 169 месцаў. Праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля. Былі ўсталяваныя электроннае табло і штучнае асвятленне
Галоўная спартыўная арэна Брэста двойчы прымала важныя футбольныя паядынкі. 10 кастрычніка 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. У рамках адборачнага турніру [[Чэмпіянат свету па футболе|чэмпіянату свету]] 2010 беларусы перамаглі [[Зборная Казахстана па футболе|зборную Казахстана]]. 21 мая 2016 года адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2015/2016|Кубка Беларусі 2015/2016]], у якім жодзінскае [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]] абыграла барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]].
|