Розніца паміж версіямі "Свята-Георгіеўская царква (Львоў)"

== Архітэктура ==
 
Храм пабудаваны ў рамана-візантыйскім стылі, мае пяць купалаў. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалася адмысловага абпалу чырвоная цэгла і часаны белы камень, прывезены з [[Цярнопальская вобласць Украіны|Цярнопальшчыны]]. Аснову кампазіцыі храма складае грэчаскі крыж. Цэнтральны аб'ём царквы ўвянчаны купалам візантыйскай формы. Галоўны фасад упрыгожаны вежамі-званіцамі. Па архітэктурным рашэнні царква святога Георгія нагадвае семінарскі храм у рэзідэнцыі [[горад Чарнаўцы|чарнавіцкага]] мітрапаліта (аўтар праекту Іосіф Глаўня). У аналагічнай будаўнічай тэхніцы пабудаваная і царкоўная двухпавярховая хата, якая прымыкае да храма. Царква святога Георгія-Пераможца і царкоўная хата складаюць адзіны ансамбль і прызнаюцца адным з найлепшых узораў стылю гістарызму ў сакральнай архітэктуры Украіны.
 
== Прававое становішча ==
53 780

правак