Розніца паміж версіямі "Свята-Георгіеўская царква (Львоў)"

== Гісторыя будаўніцтва ==
 
Будаўніцтвам царквы Святога Георгія ў [[Львоў|Львове]] займалася Букавінская Праваслаўная Мітраполія, якая адказвала ў часы [[Аўстра-Венгерская імперыя|Аўстра-Венгерскай імперыі]] за справы ўсёй [[праваслаўе|праваслаўнай царквы]] ў [[Галіцыя|Галіцыі]]. У [[1856]] г. на вуліцы Францысканскай (зараз Караленка) ёю быў набыты значны зямельны надзел з дзвюма хатамі. У [[1895]] г. быў зацверджаны праект будаўніцтва праваслаўнага храма і царкоўнай хаты, выкананы архітэктарам [[Густаў ЗАХСЗахс|Густавам Захсам]] з [[горад Вена|Вены]].
 
[[1 верасня]] [[1897]] быў закладзены краевугольны камень пад храм і пачата яго будаўніцтва. У тым жа [[1897]] годзе быў арганізаваны будаўнічы камітэт, у які ўвайшоў у якасці царкоўнага апекуна [[Міхаіл Грушэўскі]], прафесар [[Львоўскі ўніверсітэт|Львоўскага ўніверсітэта]], вядомы ўкраінскі гісторык. Будаўніцтва ад закладання падмурка да яго поўнага завяршэння вёў архітэктар [[Вінцэнт Раўскі]]. Асвячэнне храма адбылося [[14 кастрычніка]] [[1901]] года. Унутранае ўбранне царквы святога Георгія было выканана венскімі і мясцовымі львоўскімі майстрамі. Каляровыя вітражныя вокны ў металічнай аправе для храма вырабіла і ўсталявала венская фірма "Ціролер глясмалерай анштальт". Гэтая ж фірма выканала мазаічную ўстаўку над галоўным уваходам. Чатырох'ярусны іканастас усталявалі венскія майстры: сталярную частку і разьбу іканастаса рабіў [[Карл Вормунд]], усе абразы пісаў [[Фрыдрых Шылер]]. Эскізы поліхраміі, як і ўсяго мастацкага афармлення інтэр'еру, вырабіў венскі мастак [[Карл Ёбст]], майстэрскім афармленнем кіраваў асабіста аўтар будаўнічага праекту Густаў Захс. Званы для храма адлівала фірма Карла Швабе. З сямі званоў чатыры мелі надпіс на [[румынская мова|румынскай мове]], тры - на [[украінская мова|ўкраінскай]].
53 594

праўкі