Рыгор Савіч Скаварада: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Адхілены апошнія 2 змены (109.108.70.227 і 37.45.65.119) і адноўлена версія 3199283 37.73.195.210
Радок 1:
{{навуковец}}
''' Рыго́р Са́віч Скаварада́''' ({{lang-uk|Григорій Савич Сковорода}}, {{lang-ru|Григорий Савич Сковорода}}; {{ДН|3|12|1722|22|11}}, [[Чарнухы|Чарнухі]], Любенскі полк — {{ДС|9|11|1794|29|4}}, Іванаўка, Харкаўская губерня) — [[Расійская імперыя|расійскі]] і [[украінцы|украінскі]] [[асветніцтва|асветнік]]-[[гуманізм|гуманіст]], [[філосаф]] і [[паэт]].
 
Рыгор Скаварада прыходзіцца стрыечным прадзедам іншаму рускаму філосафу [[Уладзімір Салаўёў|Уладзіміру Салаўёву]].
 
== Жыццё і дзейнасць ==
Нарадзіўся 22 лістапада (3 снежня) 1722 года ў ваколіцах Палтавы ў сяле [[Чарнухы|Чарнухі]] Лубенскага палка, які ўваходзіў у рысу [[Кіеўская губерня|Кіеўскай губерні]]. Адукацыю атрымаў у Кіеўскай акадэміі. З-за праследаванняў свецкіх і духоўных улад з 1769 года Рыгор Скаварада па большай частцы вёў жыццё вандроўнага філосафа-багаслова, блукаючы па Маларосіі, Прыазоўі, па Слабадской, [[Варонежская губерня|Варонежскай]], [[Арлоўская губерня|Арлоўскай]] і [[Курская губерня|Курскай]] губернях. Вядомы сваімі асветніцка-этычнымі ідэямі, заснаванымі на ўслаўленні працоўнага народа, крытыцы сацыяльнай няроўнасці. Лічыў, што шчасце чалавека заключаецца ў працы, якая адпавядае яго прыродным схільнасцям. У педагагічных поглядах знайшлі адлюстраванне гуманізм, дэмакратызм, любоў да радзімы і народа. Перакладаў творы [[Гарацый|Гарацыя]], [[Вергілій|Вергілія]], [[Авідзій|Авідзія]], [[Плутарх]]а, [[Цыцэрон]]а, новалацінскіх паэтаў. У паэтычных зборніках «Сад божых песень», «Байкі харкаўскія» (30 баек) асуджаў тагачасную сацыяльную сістэму, апяваў свабоду, прыгажосць роднай прыроды, сцвярджаў высокія маральныя пачаткі ў чалавеку. Лічыў, што чалавек і свет — гэта дзве бездані: «Ён у табе, а ты ў ім». Распрацоўваючы тэмы гуманістычнай псіхалогіі, аддаваў перавагу чалавечаму інтэлекту, яго магчымасцям удасканальваць індывідуальнае і грамадскае жыццё («Наркіс. Разглагол пра тое: пазнай сябе», да 1767; «Сімфонія, названая кніга Асхань, пра пазнанне самога сябе», 1767; «Размова пяці пра ісціннае шчасце ў жыцці», 1773—1774 і інш.).
 
{{зноскі}}