Розніца паміж версіямі "Язэп Юр’евіч Лёсік"

919 байтаў дададзена ,  9 месяцаў таму
[[Файл:Jazep Losik - Praktycznaja hramatyka biełaruskaje mowy 1.jpg|міні|Практычная граматыка беларускае мовы, 1921]]
Удзельнік Беларускага навуковага з’езда. Сябра [[Інстытут беларускай культуры|Інбелкульта]] (1921—1930). Вытокі беларускай нацыянальнай культуры Язэп Лёсік даследаваў у артыкуле «Культурны стан Беларусі к моманту Лютаўскае рэвалюцыі» (1924), дзе прыйшоў да высновы, што «''як свядомасць вызначаецца быццём, так культурны стан народа вызначаецца яго эканамічна-грамадзянскімі ўзаемаадносінамі''». Аўтар артыкулаў і нарысаў па гісторыі Беларусі: «1517—1917 (да юбілею 400-лецця беларускага друку» (1917), «Гісторыя Вялікага княства Літоўска-Беларускага», «Памяткі старасвецкай беларускай мовы і пісьменства» (1918), «Памятка» (1919), «Літва-Беларусь» (1921), «Бітва пад Грунвальдам у апісанні хронікі Быхаўца, Длугаша, Бельскага і інш.» (1922), старадрукаў: «Графіка, правапіс і мова ў тэстаменце кн. Саломерацкага і ў двух другіх дакументах з папер Саломерацкіх XVI ст.» (1929).
 
Адназначна вызначаў спадкаемнасць [[Беларусь]]сю [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і крытыкаваў замахі на згаданую спадкаемнасць з боку [[Літоўская Рэспубліка|Літоўскай Рэспублікі]], што знайшло адлюстраванне ў артыкуле „Літва — Беларусь: гістарычныя выведы“, выдадзеным у 1921 годзе ў выданні «Школа и культура Советской Белоруссии»<ref>Літва — Беларусь: гістарычныя выведы / Язэп Лёсік; [прадмова З. Санько; пасляслоўе А. Жлуткі]. — Мн.: Тэхналогія, 2016. — 33, [2] с. — ISBN 978-985-458-266-5</ref>.
 
На працягу 1921—1927 Язэп Лёсік выдаў навуковыя мовазнаўчыя працы: «Практычная граматыка беларускае мовы», «Беларуская мова: Пачатковая граматыка», «Беларуская мова: Правапіс», «Сінтаксіс беларускае мовы», «У справе рэформы нашае азбукі», «Спрашчэнне правапісу», «Да рэформы беларускага правапісу», «Граматыка беларускае мовы: Фанетыка», «Граматыка беларускае мовы: Марфалогія». Асобныя з іх вытрымалі некалькі перавыданняў. Удзельнік [[Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] (1926).
242

праўкі