Англійская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
Радок 114:
Дадзены этап рахзвіцця англійская мовы ахоплівае перыяд 1066—1485 гг. У [[1066]] г. [[Англія|Англію]] [[Нармандскае заваяванне Англіі|заваявалі нарманы]], якія зрабілі сваю ([[Французская мова|французскую]]) мову моваю [[Эліта|эліты]]. Англійская існавала ў якасці народнай, маючы 3 асноўныя [[Дыялектная мова|дыялектныя]] зоны — паўночную, цэнтральную, паўднёвую. Таксама на ёй размаўлялі рэшткі [[Англасаксы|англа-саксонскай]] арыстакратыі. Але буйныя землеўладальнікі, якія належылі да англа-саксонскай большасці, патроху павялічвалі свой уплыў, нарманы ўсё болей асіміляваліся. Сярэднеанглійская мова ўзнікла на базе англа-саксонскай, з французскім уплывам. Творы [[Джэфры Чосер]]а «{{нп4|Кентэрберыйскія апавяданні||ru|Кентерберийские рассказы}}» і «[[Смерць караля Артура]]» [[Томас Мэлары|Томаса Мэлары]] з’яўляецца самымі вядомымі ўзорамі мовы таго часу. Працэс пранікнення французскіх слоў у англійскую мову дасягае вяршыні ў 1250—1400 гг.
 
Гэты перыяд характарызаваўся значнымі змяненнямі [[Фанетыка|фанетыкі]] і [[Граматыка|граматыкі]] пад уплывам французскаяфранцузскай мовы. У прыватнасці старафранцузскае паходжанне мае большасць слоў, якое мае дачыненне да кіравання дзяржавай (акрамя германскіх king і queen — «[[кароль]]» і «[[каралева]]» адпаведна).
 
* reign — караляваць, government — урад, crown — карона, state — дзяржава і г.д.;