Бітва пад Венай (1683): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Бітва: Рэч Паспалітая - гэта была польска-літоўская краіна з гэтага выходзіць што й кавалерыя - польска-літоўская.
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
удакладненне, вікіфікацыя
Радок 20:
 
== Перадгісторыя ==
Асманская імперыя заўсёды была моцнай ваеннай дзяржавай, якая бачыла сэнс існавання ў заваёўваннях іншых тэрыторый. На працягу стагоддзяў розныя краі свету былі заваяваныя і падпарадкаваныя турэцкім султанатам. Да сярэдзіны XVII стагоддзя туркі заваявалі паўднёва-ўсходнюю Еўропу, балканскія, венгерскія, румынскія княствы. У доўгай вайне 1645—1669 зламалі супраціўленне Венецыі і захапілі Крыт. У той жа час, заваявалі частку Венгрыі, перамогшы Аўстрыю ў 1662—1664. У 1658—1666 пала Трансільванія. У 1672 напалі на Рэч Паспалітую, захапілі [[Камянец-Падольскі]] і [[Падолле]]. У той жа час Турцыя прызнала суверэнітэт гетманскай Украіны, зрабіўшы яе сваім васалам. За ўкраінскія землі пачалася руска-турэцкая вайна, якая працягвалася ў перыяд 1677—1681 гг. У 1678 г. туркі захапілі Чыгірын, а ў 1681 г. падпісалі Пагадненне аб міры.
 
== Перад бітвай ==
У 1682 г. у прыналежнай да Аўстрыі частцы Венгрыі (сучаснай Славакіі) выбухнула антыгабсбургскае паўстанне. Туркі, якія ўжо захапілі частку Венгрыі, спрабавалі выкарыстаць паўстанне ў наступным заваёўванні Аўстра-Венгрыі. Яны падтрымалі кіраўніка паўстання і такім чынам 6 жніўня 1682 аб'явілі вайну Аўстрыі. Аўстрыйцы пачалі інтэнсіўна рыхтавацца да вайны, складалі саюзы з іншымі дзяржавамі Еўропы, што і згуляла вырашальную ролю ў ходзе вайны. У гэтым жа годзе Леапольд I склаў саюз з Рэччу Паспалітай.
 
У пачатку 16631683 г. турэцкія войскі прыбылі ў Бялград, а затым пайшлі на Вену. 7 ліпеня 40 000 [[Крымскія татары|татараў]] сталі лагерам у 40 км да ўсходу ад аўстрыйскай сталіцы. Пасля першых сутычак Леапольд I адступіў у [[Лінц]] з 80 000 уцекачоў. У знак падтрымкі кароль Рэчы Паспалітай улетку 1683 г. прыбыў у Вену, дэманструючы тым самым гатоўнасць выканаць свае абавязкі.
 
Асноўная ўдарная моц турак прыбыла пад Вену 14 ліпеня. У той час у горадзе знаходзілася 11 000 салдат і 5 000 апалчэнцаў. На баку абаронцаў былі вельмі моцныя гарадскія ўмацаванні, з-за чаго туркі не адважыліся штурмаваць горад, каб не панесці велізарных чалавечых ахвяр. Горад быў абложаны з усіх старон, абаронцы апынуліся ў цяжкім становішчы.
 
У пачатку верасня польска-літоўскае войска перайшло Дунай і злучылася з астатнімі сіламі Святой Лігі, дзеянні якой благаславіў папа [[Інакенцій XI (Папа Рымскі)|Інакенцій XI]]. У той час 5 000 турэцкіх сапёраў падарвалі значныя ўчасткі гарадскіх сцен, у выніку ўтварыліся прамежкі шырынёй у некалькі метраў. Аўстрыйцы жа спрабавалі рыць свае тунэлі, дзеля перашкоды турэцкім сапёрам. Але 8 верасня туркі занялі Бургскі равелін і Нізавую сцяну. Саюзнае войска, з-за хуткай сабранасці і арганізованасці ўжо праз 3 дні здолела падысці да Вены. Раніцаю 12 верасня саюзнікі былі гатовы да бітвы.
 
== Бітва ==