Сапатэкская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
Паміж 700-500 гадамі да н. э. (фаза Расарыё) фарміруецца складаная сістэма дробных палітычных аб'яднанняў сапатэкаў, адбываецца значны прырост насельніцтва. Да сярэдзіны фазы Расарыё ўтварылася 70-85 складаных палітычных аб'яднанняў. У гэты перыяд, напэўна, таксама здараліся шматлікія войны паміж гэтымі аб'яднаннямі, вымушаючы будаваць сцены і ўмацоўваць галоўныя паселішчы. Таксама да гэтага часу складаюцца асновы сапатэкскай культуры, у т.л. пісьменнасць (раней за [[мая]] і [[Міштэкі|міштэкаў]]) і каляндар.
 
Да канца фазы Расарыё сапатекі былі аб'яднаны ў палітычныя аб'яднанні-супольнасц -- адну большую ў субдаліне Этла (2000 чалавек) са сталіцай у Сан-Хасэ-Магатэ, і дзве меншыя -- у Валье-Грандэ (700-1000 чалавек) са сталіцай у Сан-Марцін-Цількахетэ і ў субдаліне Тлакалула (700-1000 чалавек) са сталіцай у Йегуі. Супольнасці раздзялялі 80 {{Км2}} нічыйнай зямлі, найбольш прыкметнай асаблівасцю яе ландшафту быў няроўны горны ланцуг плошчай 6 {{Км2}}. У канцы фазы Расарыё (550-500 гады да н. э.) адзначаецца аслабленне Сан-Хасэ-Магатэ. Тым жа часам з'яўляюцца паселішчы на нічыйнай тэрыторыі, на сучаснай гары Монтэ-Альбан.
 
== Літаратура ==