Кватэра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 116.123.5.109 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Севастополец
Тэг: Адкат
Радок 3:
 
== Беларусь ==
За савецкім часам непрыватызаваную кватэру дазвалялася толькі абмяняць. Ад жыллёва-эксплуатацыйных службаў (ЖЭС) залежаў стан шматкватэрных дамоў. 16 красавіка 1992 г. [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] зацвердзіў Закон «Аб прыватызацыі жыллёгавага фонду Рэспублікі Беларусь», паводле якога жыхары атрымалі права [[Уласнасць|ўласнасці]] на свае кватэры. Паводле Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, на ўласніках ляжала ўтрыманне нерухомай уласнасці. Пры наяўнасці права ўласнасці толькі на 1 кватэру ў шматкватэрным доме ўласнік вызваляўся ад падатку на нерухомасць з такога жытла. Пры наяўнасці больш як адной кватэры ўласнік вызваляўся ад падатку на нерухомую маёмасць з кватэры на яго выбар паводле пісьмовай заявы. Падатак на нерухомую маёмасць у Мінску складаў 0,2% ад ацэнкавай цаны паводле Бюро тэхнічнай інвентарызацыі (БТІ), якая была ніжэйшай за рынкавую цану. Па-за сталіцай падатак складаў 0,1% ад ацэнкавай цаны. Квартплата залежала ад ліку прапісаных у кватэры. Без завяшчання жытло пераходзіла ў спадчыну бліжэйшым [[Сваяцтва|сваякам]]. Суд мог выселіць наймальніка з непрыватызаванага жытла, калі той не плаціў за яго ўтрыманне звыш 6 месяцаў<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Выгоды і рызыкі ўласнай кватэры|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=96571|выданне=[[Звязда]]|тып=газета|год=19 лютага 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-04-28 82 (27197)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96561/zv_20120428_1.pdf 1],[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96561/28kras-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>. Па жыллёваму заканадаўству Расійскай Федэрацыі кватэра - структурна адасобленае памяшканне ў шматкватэрным доме, якая забяспечвае магчымасць прамога доступу да памяшканняў агульнага карыстання.<ref>[https://xn--80aafkatpetfgfcjdgh.xn--p1ai/news?view=38291411&p=3 Жыллёвае заканадаўства.]</ref>
 
26 лістапада 2006 г. А.Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых захадах дзяржаўнай абароны дзяцей у недабранадзейных сем’ях», паводле якога мясцовыя ўлады атрымалі паўнамоцтвы часова перасяляць у горшае жытло бацькоў, у якіх адабралі дзяцей. Вызваленае жытло мясцовыя ўлады ўпаўнаважваліся здаваць па найму з пералічэннем атрыманых грошай на рахунак дзіцячага дома, каб пакрыць выдаткі на ўтрыманне такіх дзяцей. На 1 студзеня 2011 года ў Беларусі налічвалася 3960,6 тыс. кватэр (у сярэднім 2,4 жыхара на кватэру) агульнай плошчай 224,8 млн кв.м (у сярэднім 56,7 кв.м. на кватэру). Прыватызаванымі былі 476,5 тыс. кватэр (12%). На 2012 г. у Беларусі ва ўласнай маёмасці жыхароў знаходзілася звыш 85% жытла. Урад Беларусі працягваў ажыццяўляць перакрыжаванае субсідаванне жыллёвых паслуг.