Розніца паміж версіямі "Лявонцій Ульянавіч Зданевіч"

 
Займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю. У [[1990]]—[[1995]] гадах быў народным дэпутатам [[Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання|Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь ХІІ склікання]]<ref name="railib"/> ад Машэраўскай акругі № 39 горада Мінска{{sfn|Дэпутаты|с=241-242}}. Паводле ўспамінаў Зданевіча змаганне за мандат было жорсткае<ref name="svaboda1">[https://www.svaboda.org/a/24349035.html Лявонці Зданевіч: «Мы не змаглі б утрымаць уладу»]. 4 кастрычніка 2011</ref>:
{{цытата|Мой супернік, [[Уладзімір МікалаевічІванавіч Ганчарык|Ганчарык Уладзімір МікалаевічІванавіч]], які ўзначальваў тады беларускія прафсаюзы, альбо ягоныя памагатыя, выкарысталі ўсе — і нават брудныя — магчымасці супраць мяне. Але гэта спрацавала наадварот. (…) Я ўжо апошнім абіраўся, і змаганне было жорсткае, таму што ў партыйных органах было шмат рэзерваў. Усе выбары скончыліся, адна толькі акруга засталася ў Мінску, і на яе накіравалі ўсе сілы. Міліцыя заходзіла ў кожную кватэру, каб агітаваць супраць мяне. Мне пра гэта казаў ужо пасля дэпутат [[Міхаіл Цесавец|Цесавец]], які ў зале паседжанняў сядзеў побач са мной. А ў апошнія дні супраць мяне аж тры лістоўкі, вельмі брудныя, непрыгожыя, раскідалі…}}
 
У [[1990-я]] гады быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі сяла і горада, Камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, Камісіі па забяспячэнню адзінай палітыкі выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета РБ<ref name="railib"/>, Часовай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі ацэнцы дзейнасці службовых і іншых адказных асоб у сувязі з ліквідацыяй наступстваў [[Аварыя на Чарнобыльскай АЭС|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]], Канстытуцыйнай Камісіі. Член Ценевага кабінета (урада) [[Апазіцыя БНФ|Апазіцыі БНФ]]. Браў удзел у распрацоўцы і прыняцці [[Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі|Дэкларацыі аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі]], а таксама ў падрыхтоўцы законапраектаў да надзвычайнай сесіі Вярхоўнага Савета [[24 жніўня|24]]-[[25 жніўня]] [[1991]] года, у ходзе якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на [[Рыначная эканоміка|рыначную эканоміку]] (восень 1990), Канцэпцыі эканамічнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь (вясна 1992), Асноўных накірункаў рэформаў для выхаду з крызісу — перадвыбарчая эканамічная платформа [[БНФ «Адраджэньне»]] (вясна 1995). Адказны за распрацоўку шэрагу законапраектаў аб зямлі (Зямельны кодэкс і інш.), якія прадугледжвалі перадачу зямлі ва ўласнасць грамадзянам (кастрычнік 1990), сааўтар іншых законапраектаў{{sfn|Дэпутаты|с=241-242}}<ref name="railib"/>.