Сапатэкская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
Монтэ-Альбан стаў першай сталіцай сапатэкскай дзяржавы (вылучаюць шэраг этапаў -- г.зв. Монтэ-Альбан I, Монтэ-Альбан II, Монтэ-Альбан III, Монтэ-Альбан IV, Монтэ-Альбан V). Горад быў адным з найбуйнейшых у дакалумбавай Амерыцы, займаў плошчу да 40 {{Км2}} і меў 25-50 тысяч жыхароў на этапе Монтэ-Альбан IV. Ствараецца сапатэкская дзяржава (Бе'ена'а), якая заваявала практычна ўсю даліну Аахака. Максімальнага пашырэння дасягнула на этапе Монтэ-Альбан II, а пік экспансіі прыпаў на I ст. Самай паўночнай кропкай была крэпасць Кіатэпек, самай паўднёвай — Чыльтэпек. Навукоўцы выявілі каля 300 сапатэцкіх тэкстаў, прысвечаных ваеннай тэматыцы, прычым, гледзячы па знешнасці палонных, большасць з іх маглі быць тэатыўаканцамі. На этапе Монтэ-Альбан III (да 500 года) большасць з гэтых зямель было страчана праз паўстанні заваяваных народаў, затое былі наладжаны добрыя адносіны з Тэатыўаканам, дзякуючы чаму ў апошнім з'явіўся раён, дзе жылі пасланцы і гандляры сапатэкаў.
 
Тым жа часам ворагамі трывала сталі паўночныя суседзі па перашыйку — міштэкі. Спачатку перавага ва ўзброеных сутыкненнях заставалася, звычайна, за сапатэкамі. Але на мяжы IX—X ст. перавага міштэкаў стала адчувальнай і Монтэ-Альбан быў імі захоплены. Монтэ-Альбан, быўгорад пакінутыпакінулі жыхараміжыхары, ягоа руіны міштэкі ператварылі ў пышная могілкі сваіх валадароў, назваўшы гэта месца Юкакую (Зялёная горка).
 
=== Мітла ===
Сапатэкі, узначаленыя жрацамі з найвышэйшым рэлігійным кіраўніком "віха-таа" («відушчы»), пакінуўшы Монтэ-Альбан не скарыліся міштэкскаму нашэсцю, а ўмацаваліся вакол свайго рэлігійнага цэнтра Мітлы (на сапатэкскай мове Міктлан -- «Дом Смерці» або "месца вечнага адпачынку") у цяжкадаступных гарах былых паўднёва-ўсходніх ускраін сваіх уладанняў.
 
За некалькі стагоддзяў сапатэкі вакол Мітлы змаглі адрадзіцца эканамічна. Пра гэта сведчыць пышнасць самой сталіцы з палацамі і храмамі, а таксама аднаўленне інтэнсіўнага горадабудаўніцтва, на кантраляваных імі землях склаліся новыя цэнтры — Уіязаа, Ламбітэк, Саачыла. У 650-700 гадах Саачыла і Ягул атрымалі значную самастойнасць.
 
У 1440-я гады Мітла, дзе кіраваў тым часам віха-таа Нукана, была заваявана міштэкамі, якія такім чынам давяршылі разгром незалежных сапатэкскіх аб'яднанняў і цалкам авалодалі Тэўантэпекскім перашыйкам — праўда, ненадоўга, бо праз некалькі дзесяцігоддзяў у рэгіёне панавалі ўжо ацтэкі.
 
== Літаратура ==